пра няўлоўнае

Apr 11, 2013 18:37

image Click to view



горадня зьмяняецца - як вонкава, гэтак і ўнутрана. адначасова з чарговымі прыкладамі архітэктурнага і прыроднага вандалізму ды ўсё меншай колькасьцю тых, хто заўжды быў для мяне горадняй і хто дагэтуль ня зьехаў, яна гусьцее, набрыньвае новымі фарбамі, гукамі, пахамі.

і адчуваньнямі. калі вуліцы ахутвае бяздонны туман, шэрыць у вечаровым сутоньні сьнег альбо лашчыць самотаю адвечны гарадзенскі дождж, места абкручваецца старымі савецкімі кінастужкамі, выцягвае з шафы зжаўцелыя фотакарткі й залівае кіпнем да краёў кубак сёлетняга ліпавага цьвету.

і прывіды вяртаюцца ў свае кінутыя хаціны.
Previous post Next post
Up