Leave a comment

daroha June 12 2011, 13:39:51 UTC
так, гэтая тэорыя даўно вядомая. спосабаў грамадзкага кантролю за выкананьнем абавязкаў больш чым дастаткова. да прыкладу, выбары й незалежныя мэдыя. то бок тое, з чым у сучаснай беларусі праблемы.

пакуль падпарадкоўваюцца добраахвотна - так, я й не спрачаюся з гэтым, мы можам гаварыць пра легітымнасьць уладаў. аднак падпарадкаваньне можа мець і іншыя матыявацыі - да прыкладу, страх. рэпрэсіўнасьць дзяржаўнай машыны й накіраваная на тое, каб утрымліваць грамадзянаў у падпарадкаваньні, калі добраахвотнасьці з-за невыкананьня ўладамі сваіх абавязкаў у грамадзянаў усё меней і меней.

я не вяду гаворку пра тое, каб выйсьці на вялікую дарогу альбо па-за межы грамадзтва ды пасяліцца ў нэпальскіх джунглях. калі нешта незадавальняе - неабавязкова папросту адасобіцца ад таго, што цябе незадавальняе. ёсьць і іншы шлях - зьмяняць тое, што цябе й не задавальняе. у грамадзтве ёсьць цывілізаваныя шляхі для выказваньня сваёй незадаволенасьці ды рэалізацыі ўласнае прагі да зьменаў грамадзтва, у якім ты жывеш. я ўжо згадваў незалежныя ад ураду мэдыя й выбары.

ня трэба перакручваць.

Reply


Leave a comment

Up