А вот комментарии от жены, занимающейся реконструкцией традиций
Забабоны ці нашыя карані?
Гэты артыкул - адказ на пост Ромы Джин “Церковные суеверия, от веры до бреда” (
http://labridginn.livejournal.com/507462.html).
Замест прадмовы. Мы, людзі ХХІ стагоддзя, што жывуць на Беларусі, лічым сябе хрысціянамі ці хаця б атэістамі. А ці так гэта на самай справе? Мы аб гэтым ніколі не задумваемся, але аказваецца нашая традыцыйная культура, нашая традыцыйная рэлігія - гэта сумясь язычніцкіх абрадаў і ўяўленняў з невялікай прымяссю хрысціянства. Дарэчы, лічыцца, што гэтае асаблівае культурнае ўтварэнне, культурная традыцыя - унікальная ў Еўропе.
Гэта можна паказаць на простым прыкладзе. Якія ў нас асацыяцыі са словам вяселле (рускі адпаведнік - свадьба)? Белая сукенка нявесты, фата, выкуп нявесты, сустрэча маладых перад парогам бацькоўскай хаты, перанос цераз парог, дзяльба караваю, першая шлюная ноч, павязванне хусткі нявесце… Думаеце, гэта праваслаўная традыцыя? Ці каталіцкая? Не, мае даражэнькія, язычніцкая. Крышку патлумачу.
Белы колер - колер пераходнага стану ў традыцыйнай беларускай культуры (Янка Крук “Сімволіка беларускай народнай культуры” - Мінск, “Беларусь”, 2011 г.). Таму нявесту апранаюць у белае - падчас абраду яна пераходзіць ў род жаніха, мяняе статус з дзяўчыны на жанчыну. Фата - найпершая абарона нявесты ад навакольнага асяроддзя. У звычайных умовах гэтую функцыю выконваюць пояс, вышытыя элементы кашулі, адмысловыя швы (нават на бытавых, не святочных кашулях!), упрыгожванні. Астанія - самыя важныя элементы абраду. Выкуп праводзіўся, каб ахоўнікі роду нявесты не пакрыўдзіліся, што яна пераходзіць у другі род. Ды і сям’я страчвае добрую працаўніцу - трэба неяк скампенсаваць яе сыход. Падчас сустрэчы маладых фіксуецца змена іх сацыяльнага становішча і праграміруецца іх далейшае шчаслівае жыццё (біццё чарак, сустрэча хлебам, кармленне мёдам). Перанос цераз парог - заканчваецца рытуал пераходу ў іншы род, пачаты на свяцілішчы ці ў храме. Дзяльба караваю - надзяленне маладых доляю і стварэнне ім “стартавага капіталу” падарункамі. Першая шлюбная ноч - і маладая становіцца жонкаю, жанчынаю, што адзначаецца павязваннем хусткі і фартушка. На Гомельшчыне да гэтага часу праводзяць абрад павязвання наміткі. З хрысціянскага тут - толькі вянчанне ў храме, усё астатняе - ЯЗЫЧНІТВА.
А якія ў нас асацыяцыі з пахаваннем? Труна (гроб), мыццё і пераапрананне нябожчыка, галашэнне, усяношная над целам, пахаванне, памінкі, 40 дзён… Думаеце хрысціянскае? Давайце разбірацца.
Дамавіна, труна - правобраз хаты, у якой нябожчык будзе жыць на тым свеце. Нашыя продкі лічылі, што Той свет ад Гэтага адрозніваецца толькі тым, што там усё наадварот. Калі тут у хатах вакенцы - то там іх няма. Калі тут мы носім адзінне зашпіленым і з добрымі надзейнымі швамі - то там наадварот, краі адзення неапрацаваныя, паясы не павязваюць і г.д. Таму нябожчыка і пераапранаюць, і мыюць - рыхтуюць у дарогу на той свет. Галашэнне зараз замяняюць малітвамі, але ўсё адно жыве ў нас такі звычай. Усяношную праводзець не дзеля таго, каб адпець нябожчыка - гэта робіць поп у царкве, а каб развітацца з ім добра. Ну і каб ніякая нячыстая сіла яму не пашкодзіла - хто ж яго абароніць, як не жывыя? Хаваюць цяпер на могілках, а з якога боку ставяць крыж? У галавах ставяць язычнікі (каб ахоўваў), у нагах - хрысціяне (каб было на што хрысціцца ў Судны дзень). Схадзіце на свае могілкі і падзівіцеся, дзе помнік стаіць (там раней, першы год, крыж стаяў). У нашай мясцовасці - у галавах (Асіповічшчына). Памінкі на 1, 3, 9, 40, год - таксама язычніцкія развітанні з душой памерлага, прымеркаваныя да яе падарожжы па гэтым свеце пры развітанні.
Так што, язычнікі мы, хоць мы гэтага не памятаем. А абрад жа - гэта мова, на якой мы з Багамі размаўляем. Хоць у нас капішчаў не засталося, але ж гэта нічога не мяняе…
Заўважым таксама, што за 200 з чымсці год акупацыі Расеяй, каля 100 год савецкага тэрору ды і 20 год псеўдабеларусізацыі ў “нацыянальнай” дзяржаве што знікла ў першую чаргу? Пакланне цэрквам і касцёлам. А язычніцкія рытуалы - вяселле, пахаванне, у меньшай меры нараджэнне дзіцяці і каляндарныя святы - засталіся.
Акцэнтую ўвагу - нашае, традыцыйнае язычніцтва, зафіксаванае шматлікімі этнаграфічнымі даследваннямі не мае ніякага дачынення да сучасных раднавераў-неаязычнікаў-інглінкаў-і-іншых-бредавераў.
Ну, а цяпер звернем увагу на той пост, што стаў прычынай напісання гэтага артыкулу. Шрыфтам выдзеляныя распаўсюджаныя “забабоны”, якія ў аўтра артыкута асацыююцца з царкоўнымі павер’ямі. Гэта цытаты з поста Ромы Джин, які ў сваю чаргу іх працыціраваў з нейкай іншай крыніцы. Ніжэй даюцца тлумачэнні “ад куль ногі растуць”.
1 Хотела я свадьбу сыграть в мае, а папа с мамой очень упросили как-нибудь в апреле постараться. а то мол жениться в мае - и всю жизнь промаешься.
Царква тут не прычым. гэта язычніцкая норма. Справа ў тым, што вяселлі граліся ў восень (для цяжарнай шмат вітамін) і ў зімку (шмат белку - мясаедныя вяселлі). у вясну - толькі калі 1. яна цяжарная - сорам на ўсё жыццё. 2. яго забіраюць у войска. 3. і так гаспадаркі няма (бядняцкія вяселлі).
2 Женщинам, потерявшим ребёночка, или сделавшим аборт, до Яблочного Спаса яблок не есть! Интересно, почему именно потерявшим детей и именно до Яблочного Спаса?.. Слышала что-то вроде того, что тогда эти плоды детки в раю будут есть, которые их мамаши не съели. Ну и, разумеется, после Ильина дня в воду - ни-ни. Т.к. он в воду... Да, так и говорят!!! Это все дети в деревнях знают, когда конец купального сезона - после Ильина дня!
Таксама язычніцкія павер'і. наконт яблыкаў не скажу - хаця ў нас таксама такое было - бабуля маці забаранялы яблыкі есці да Спаса. а наконт Іллі - пасля псуецца надво'е, доўгія халодныя ночы і шмат дажджоў. проста халодна.
3 Когда гроб выносят для прощания, его ставят на табуретки. Как только его убирают, надо их быстро схватить и перевернуть вверх ногами. Меня так однажды одна бабуля перепугала до смерти, я хотела табуретку взять и в дом отнести, а она точным движением выбила её у меня из рук и с силой швырнула на асфальт, сидением вниз. В чём смысл приметы - затрудняюсь сказать. Вроде бы, тот факт, что на табуретках стоял гроб, можно поправить только прикосновением сидения к земле, это опять делает табуретки пригодными для эксплуатации.
Язычніцтва чыстай вады, беларускі пахавальны абрад. Пераготвалі, каб ніхто не сеў і смерць яго не забрала.
4 Как только гроб увозят из дому - бабульки наперегонки бегут мыть полы. Ещё бы, за мытьё полов после покойника прощается 40 грехов! Знали? Нет? Теперь тоже будете стремиться полы помыть!
Не мыць, а падмятаць. і не да парога, а да покуці - каб тыя, хто пайшлі на могілкі вярнуліся назад. Беларускі, язычніцкі пахавальны абрад.
5 А у нас в некоторых селах бытует обычай после похорон 40 дней не убирать в доме.
У беларускай традыцыйнай (чытай - язычніцкай) культуры ічнуе размернасць: 1 - 3 - 9 - 40. Ёй падпарадкоўваюцца ўсе абрадавыя дзейнасці, у тым ліку пахаванне, вясельле і нараджэнне дзетак. У пахавальным абрадзе 1 дзень - першыя памінкі, усім родам, 3 - праведаць могілкі, 9 - памінкі “выканаўцамі” абраду (тры бабкі, што мылі нябожчыка, 3 мужыка, што капалі магілу і, здаецца, тры маладухі, што стол памінальны гатавалі), 40 і год - радавыя памінкі. Да чаго прымеркаваныя? 1 дзень - душа аблятае ад цела, 3 - яна атрымоўвае магчымасць выходзіць з хаты на двор, 9 - хадзіць па ваколіцах. На 40 дзень душа адлятае ад падворка ў дальнія мясціны - туды, дзе нябожчык калісьці бываў - другія вёскі напрыклад. Вось таму пасля 40 дня можна ўжо прыбірацца, нешта мяняць у хаце, выкідваць рэчы нябожчыка. На гадавіну душа ляціць у Вырай - на той свет.
6 Море бредовых поверий связанных с Крещением и крестными: то нельзя незамужней(якобы детей не будет), то первого женщине мальчика нужно крестить(чтоб *было счастье* )что уже тут упомянули, и еще целый список бредовых ограничений.
Прынцып падобнага - адзін з асноўных прынцыпаў будавання язычніцкіх абрадаў. Таму нельга ў хросныя браць бяздзетных (не проста незамужніх. Дарэчы, калі незамужняя будзе хроснай, лічылася, што замуж ужо не выйдзе - рытуальна ж (а вяселле - гэта РЫТУАЛ зліцця родаў, а рытуал - мова размовы з Багамі) у яе ёсць і муж і дзеці. Калі жанчына першы раз станавілася хроснай - брала хросніка-хлопчыка, каб далей у яе нараджаліся хлопчыкі (прынцып падобнага), якія пасля ажэняцца, прывядуць нявестак з пасадам, народзяць дзетак - род будзе багацець і павялічвацца.
7 Слегка похожий случай. Как-то я следила за свечами, и одна наша бабушка, собирая огарки, посоветовала мне тоже несколько домой взять. К примеру, если зуб заболит, за щеку свечку взять - поможет...
Народная медыцына. Калі мы гэта не можам патлумачыць - не факт, што не спрацуе. Можа воск, з якога робяць свечкі, мае нейкія ўласцівасці?
8 Некоторые дерзают даже судить о благодати Причащения Святых Таин, утверждая, что после причастия нельзя прикладываться к руке священника, держащей крест, и к иконам - чтобы, дескать, не растерять благодать. Вы вдумайтесь только в очевидную кощунственную нелепость утверждения: от прикосновения к святой иконе теряется благодать!
Калі хрысціянства прыйшло на нашыя язычніцкія землі, і нашых прашчураў сталі ганяць у царкву, людзі выпрацавалі свае контр-ходы, каб мінімізаваць шкоду, нанесеную царкоўнікамі. Так, пасля крышчэння дзетак ладзяць “змыўкі” - абрад, накіраваны на змыванне таго, чым дзіця запэцкалі ў царкве. Калі пасля прычасця не прыкладвацца да крыжа і іконаў - то і рытуал аказваецца незавершаным, а значыцца дзейнічаць не будзе.
9 Слышала такое мнение, что в православном храме очень сильная энергетика и поэтому женщине обязательно надо быть в платке, иначе передоз может случиться. Мужики-то народ сильный - справятся, а вот женщине лучше предохраниться.
Жанчыны - ахоўніцы вуснай спадчыны, менавіта яны расказваюць дзеткам казкі і пяюць абрадавыя песні. Таму ім асабліва трэба берагчы голаву ад уплыву Святога духа і іжэ з імі.
10 Назначают в дальнее село на место почившего старого священника молодого. Через месяц епископу оттуда приходит телега с жалобой, что молодой иерей "не пустил душу в рай". В чём дело? Оказывается в том селе у прежнего батюшки был такой обычай - после погребения все (благо деревня невелика была) садились за стол во дворе храма, широко эти самые ворота отворяли, батюшка поднимал стакан и говорил "Ну, понеслась душа в рай!"... После чего начинались поминки. Молодой же это отменил и получил жалобу от односельчан...
Стары святар паспрабаваў, відаць, “ахрысціяніць” мясцовы пахаваўчы абрад. 1 Памінкі адбываюцца заўсёды ў хаце нябожчыка, а не ў царкоўным двары. А адчыненыя вароты маюць сімволіку шляху. Для параўнання - у традыцыйным варыянце такую сімволіку мела рассадка родных за сталом. На покуце (у чырвоным куце) ставіўся пусты сподачак і чарка, пакрытая хлебам, - месца нябожчыка. Далей сядалі самыя старыя, пасля - маладзейшыя. Прычым, сямейныя пары садзіліся не побач, як на вясельлі, а праз стол - муж насупраць жонкі. Лічылася, што першымі Смерць забярэ тых, хто бліжэй сядзіць да покуці, прычым мужа і жонку прыкладна ў адзін час. Дзеці, падлеткі, цяжарныя ўвогуле НЕ ДАПУСКАЛІСЯ да памінак.
11 Встречается, что невеста в роскошном свадебном платье под пение "Святые мученицы" во время Венчания тащит ногой вокруг аналоя полотенце, "чтобы подруги быстрее замуж вышли". До этого было еще одно акробатическо-духовное упражнение: кто быстрее жених или невеста прыгнет на то самое злосчастное полотенце. Ведь победитель "будет господствовать в семье". Почему-то своим долгом этого считает добиться все та же невеста. Видеокамеры внимательно фиксируют результат соревнования.
У нас такога рытуала (цяганне рушніка) не зафіксавана. Што датычыцца “спаборніцтва” - хто хутчэй скокне на рушнік - дык гэта з пункту гледжання абраду ўвогуле страшная рэч. Жаніх і нявеста павінны станавіцца на рушнік РАЗАМ і разам жа з яго сыходзіць - не тое жыць у пары не будуць. Рушнік у абрадзе акрэслівае заўсёды рытуальную зону, у якой нешта адбываецца. Напрыклад, пры пераносе праз парог* рушнік маркіруе зоны, на якія жаніх можа станавіцца, а на якія - не. Так і тут - тое, што робіць святар (будзь то поп, ксенз ці свяціцель на капішчы) адносіцца да БЕЛАЙ зоны рушніка. Заўважце - рушнік павінен быць з чырвонымі канцамі і белай сярэдзінай, інакш гэта не рушнік, а палаценце!
* ПЕРАНОС ПРАЗ ПАРОГ. Парог - зона смерці, зона продкаў (кальсьці пад парогам хавалі тое, што засталося пасля спальвання нябожчыка, каб ён ахоўваў дом і сям’ю), таму, каб абсалютна выключыць магчымасць выпадковага дотыку будучай маці да парога, жаніх браў маладую на рукі і пераносіў праз парог (каб дзеткі нараджаліся здаровымі і каб падмануць дамавога - нібы та нявеста тут заўсёды жыла, каб ён ня шкодзіў ёй). Але перад гэтым яго бабуля праз той самы парог павінна была палажыць адамкнёны замок, а на яго чырвона-белы ручнік такім чынам, каб чырвоныя канцы былі перад і за парогам, а непасрэдна над парогам ляжала белая частка. Малады станавіўся на чырвонае поле, браў маладую на рукі, пераносіў яе над недатыкальнай зонай, маркіраванай белым колерам, і станавіўся на процілеглае поле чырвані. Нявеста адразу падымала рушнік, каб ні адзін чалавек не змог прайсці па ім.
Бабуля (сваяк па жаночай лініі) як толькі малады пераступаў абрадавую зону замыкала замок і казала: «Як ніхто не разамкне гэты замок, так ніхто не разлучыць гэту пару». Замок кідалі ў студню, а ключ хавалі ў куфар.
12 Особая тема - похорон. Чего тут только не встретишь. Нередко в гроб кладется "посылка на тот свет": расческа, пачка любимых сигарет, деньги и т.п. После того, как подымут гроб, чтобы везти его на кладбище, несколько человек бросаются перевернуть все табуретки вверх ногами - "чтобы на эти табуретки не лег очередной гроб", или же наоборот, в зависимости от региона, - спешат сесть на этот стул, чтобы "все беды умерли".
Гл. Камент № 3. Пасылка на той свет - гэта ўвогуле архаічны язычніцкі варыянт пахавання - клаліся рэчы, якімі будзе карыстацца нябожчык на тым свеце (лічылася, што той свет амаль нічым не адрозніваецца ад гэтага - ён толькі “перагорнуты” - калі ў нас нехта памірае, там - нараджаецца і наадварот). Што датычыцца зэблікаў (табурэтак). Іх на іх некага садзілі ў тым выпадку, калі нехта спрачаўся за наследства - вось канкурэнтаў і садзілі, каб суціхлі спрэчкі. А то Смерць і забраць можа.
13 Когда хоронит жена мужа, то она чтобы выйти повторно замуж, должна расстегнуть нижнюю пуговицу у рубашки покойника.
Менавіта так. Язычніцкі рытуал. Падчас абрада вясельля ўсе гузікі на кашулі маладых АЬАВЯЗКОВА павінны быць зашпіленыя. Калі расшпіліць верхні гузік у абрадавай сітуацыі - то шлюб будзе парушаны і можна заключаць яго паўторна.
14 На помин души, обязательно готовить блюда которые любил покойник.
Мотивируя тем, что покойник не обидится, и во сне не придет "высказывать свои обиды".
Улічваюцы, што продкі лічылі, што нябожчык сядзіць побач - усё закамерна.
15 Еще когда кто-либо умирает, то ему собирается "походный" узелок: луковица, железная чашка, пшено или рис, деревянная ложка, нитки с иголкой. Все это отдается нуждающимся для того чтобы пригодилось покойнику на том свете.
Гл. Камент № 12.
16 Если свечка погаснет у кого либо из венчающихся - брак не счастливый.
Язычніцкая прыкмета. З той розніцай, што ў пачатковым варыянце - той, у каго свечка згасла, хутка памрэ.
17. Освящать оказывается квартиру нужно свечкой, и для каждой комнаты - своя свечка. Век живи - век учись!
Не ведаю, што думалі царкоўнікі - магчыма проста ішлі насуперак язычніцкім караням, але ў першапачатковым варыянце ва абрадзе асвяшчэння жытла ўдзельнічала адна свечка. Па-першае, у хаце было ўсяго адно жыллёвае памяшкання ды некалькі гаспадарчых. Па-другое, калі мяцяць свечкі, то частка памяшкання акажацца неасвечаным - тады рытуал не мае сэнсу. Раней асвячэнне новай хаты праводзіў сам гаспадар.
18 В руку покойнику надо обязательно вложить платочек. На том свете его Боженька ругать будет, а он будет платочком слезы вытирать.
Гл. Камент № 12.
19 Звонит мне соседка (первый раз в жизни), говорит: "Вот ты, Наташа, вроде в Бога веруешь?" - "Ну да". "Так почему же пеленки на ночь на улице оставляешь?"
Двор, вуліца - неабароненая тэрыторыя, яны неабжытыя, там ходзяць злыя духі. Пакідаць дзіцячыя пялёнкі на ноч - рызыкаваць здароўем дзіцяці. Толькі вось Бог-Святы дух-ці-як-вы-там-яго-называеце тут не пры чым.
20 Вспомнила еще похоронное: все зеркала в доме завесить, спрятать. Причина так объясняется: нельзя! Никто толком не может объяснить.
Люстэркі - сувязь з тым светам (нагадваю, на тым свеце ўсё перагорнутае, і ў люстерках - таксама). Калі чалавек памірае ці нараджаецца, мяжа між тым і гэтым светам парушаецца, таму люстэркі завешваюць - калі хто на пахаванні зазірне ў люстэрка, то хутка і яго душа ў той свет сыйдзе. З гэтай прычыны жарнчыны нараджалі не дома, а ў лазні (бане) - там радзей людзі бываюць і той свет ім меньш нашкодзіць. Ды і вада блізка, і прыбірацца пасля прасцей.
21 Видела металлические припаянные рюмочки на памятниках, вроде как для поминания водкой, только ...птички, что ли, выпьют из припаянной рюмки?
На магіле сапраўды пакідаюць адну чарку для памёрлага - туды наліваюць ваду з трох крыніц (у першапачатковым варыянце) ці гарэлку (у сучасным) на радуніцу, дзяды, і іншыя дні памінання памерлых. Што датычыцца ПРЫВАРАНАЙ (пайка - іншы тэхналагічны працэс) чаркі - гэта сучасны маркетынгавы ход, каб не скралі яе.
22 Однако завешивание зеркал - вообще достаточно объяснимый обычай.
Когда в доме кто-либо умирал, то гроб с его телом ставился в зале или в какой большой комнате. У гроба усопшего постоянно читалась псалтирь, а молящиеся могли войти в любое время и молиться возле гроба. Соответственно в комнате все устраивалось так, чтобы все окружающее способствовало молитве. Зеркала, корешки книг, статуэтки или посуда в серванте, вазы и прочая мелочевка взгляд отвлекают, а следовательно, не способствуют настроению. Вот и стали в комнате, где читается псалтирь, все постороннее скрывать от глаз драпировками. Псалтирь давно не читают, зато вот зеркала завешивают во всех комнатах даже до 40 дней. Нормальный обычай, перешедший в суеверие.
Гл. Камент № 20.
Не трэба блытаць прычыну са следствам. Прычына апісана ў каменце № 20. А гэта - царкоўная апрацоўка язычніцкага рытуала. Прычым закрываліся толькі люстэркі, а не ўсё падрад.
Акрамя таго, над нябожчыкам ніхто малітваў не чытаў. Пасля моманту смерці жанчыны пачыналі галасіць - па-першае, даць зразумець навакольным, што ў доме абрадавая сітуацыя і трэба везці сябе адпаведна, па-другое, здымалася, выплаквалася псіхічнае напружванне. Заўважце, у нас няма пахавальных песень, ёсць толькі галашэнні - яшчэ адзін пласт духоўнай культуры, які захоўвалі жанчыны. І галасілі толькі жанчыны. Пасля галашэнняў на стаўні вешалі белы рушнік (белы колер - сымбаль пераходнага стану, а дадзеным выпадку - смерці), каб даць зразумець выпадковым людзям, што ў доме жалоба. З той жа мэтай пасля ў двары ставілі крыж ці дамавіну (труна, гроб), які пасля ўкопваўся ў магілу. Падчас гэтага ў цішыні (ніякіх галашэнняў!) нябожчыка мылі (выключна старыя жанчыны, пажадана не свайго роду - суседкі напрыклад), пераапраналі. Пасля зноўку ішоў этап галашэння.
Абавязкова нябожчык у труне павінен быў прастаяць усю ноч у сваёй хаце. Пры гэтым ні на хвіліну яго нельга было пакідаць аднаго - каб злыя духі яму не нашкодзілі (у хату яны прыйсці не толькі са двара, з гэтага свету, але і з таго - праз тыя ж люстэркі і вокны). Стараліся пасадзіць каля нябожчыка на ночстарых людзей - каб смерць не нашкодзіла маладым.
Далей абрад распісваць не буду - зацікавіўшыяся могуць пачытаць кніжкі Янкі Крука і Уладзіміра Сысова. Гэта навуковыя этнаграыічныя манаграыіі, а не інтэрнэтаўская лабуда.
23 Раньше на Руси считалось, что в зеркале бес сидит. Даже делали в домах такие закрывающиеся зеркала, со створками. И мне говорили, что бесы из зеркала или душа покойного как-то смотрит, если в доме кто-то умер.
Гл. Каменты №№ 20, 22.
24 А ещё, когда покойника кладут в гроб, нужно зачем-то разрезать все "петли" на нём, включая брючный ремень, ошейник галстука и шнурок нательного крестика...
Язычніцкі рытуал. Усё ідзе ад азначэння таго свету. Нагадваю, продкі лічылі, што там усё наадварот. Значыцца, адзенне для пахавання шылі спецыяльнае. У першапачатковым варыянце гэта было звычайнае святоянае адзенне, якое прынята ў дадзенай мясцовасці - строй (назва комплексу адзення - кашуля, спадніца, фартух, галаўны ўбор, абутак, пояс для жанчын; кашуля, парткі, абутак, пояс, галаўны убор - для мужчын). Лічылася, што менавіта па строі продкі пазнаюць свайго родзіча на тым свеце. Калі нябожчыка апраналі - то сапраўды на ім нічога не зашпільвалі і не завязвалі - гэта звычка нашага свету, не таго.
Пазней, калі прыйшло хрысціянства, пахаванне ў строях сталі забараняць, прыдумалі саваны. Дык вось, саван шыла партніха не свайго роду ў дзень смерці, прычым тканіну не рэзалі (як на гэтым свеце), а рвалі, вузелкоў не рабілі (хаця гэта характэрна для строяў і гэтага света - каб не было “кропак разрыву” у абрадавых дзействах, у энэргетыцы, як зараз кажуць), зшывалі кожнае шыво (шов) цэлай ніткай, іголку трымалі “ад сябе” (звычайна іголку трымаюць “ды сябе”) і г.д.
Яшчэ адзін нюанс - верхні гузік расшпільвалі, каб жонка (ці муж - хто застанецца) магла другі раз замуж пайсці (ажаніцца).
25 Дома собак не стоит держать, но если она есть, то не выгонять, а если стоит вопрос заводить или не заводить, то однозначно нет. В доме - иконы, православная литература, а от собаки всё это оскверняется. Вот так...
Не ведаю як у хрысціян, а нашыя продкі першымі ў хату пускалі спачатку жывёл. 1 дзень пеўня, 2 - ката, 3 - сабаку, … 7 - карову. Калі праз тыдзень з імі нічога не здаралася, то лічылі, што хата “чыстая”, ведзьмакі на яе нічога не нагаварылі, у ёй можна жыць. І толькі пасля гэтага ладзілі ўлазіны (рытуал пачатку жыцця ў нровай хаце).
26 Видела таких православных, которые не стирают в среды и пятницы.
Зноўжа супрацьстаянне з язычніцтвам. Серада і пятніца - жаночыя дні, самы час для такой работы. І ўвогуле хрысціяне - самая лянівая рэлігія. У іх шмат дзён, калі нельга парцаваць. Нашыя продкі проста не выжылі б, калі так адносіліся да гаспадаркі.
27 А вот можно ли работать в родительские субботы? Где-то слышала, что "в родительскую шить - родителям глаза колоть".
У нас казалі - “Да абеду пашуць, па абедзе плачуць, увечары - скачуць”. Гэта азначае, што ў памінальныя дні працаваць трэба як звычайна, толькі ў абед трэба наведаць маголкі, але не вельмі доўга там быць - жыццё працягваецца.
Што датычыцца шыцця. Я ведаю толькі две забароны - нельга шыць у Крывыя вечары (здаецца з 20.01 два тыдні) - відаць нейкія іншыя справы ёсць, больш важныя ды і асвятленне благое - вочы можна папсаваць. І шыць нельга цяжарным - дзіця ў пупавіне заблытаецца (відаць усё ідзе ад таго, што шыццё справа седзячая - а цяжарным трэба шмат рухацца каб прасцей нарадзіць. Да таго ж дзіцёнак патрабуе шмат сілаў ад матчанага арганізму - падчас цяжарнасці вельмі псуюцца зубы, косці і зрок. Таму трэба есці шмат кальцыю (маю маці ўвесь час хацелася з’есці крэйды (мел)), таму і вочы нельга напружваць.
28 Если кольцо уронили, паспорта уронили, если фата на венчании загорелась... В деревне - если лошадь, везущая молодоженов, встала и не идет дальше. У нас у знакомых такое было. Все говорили, что плохой брак будет.
Прынцып традыцыйнай язычніцкай культуры - падобнае да падобнага.
29 А в нашем храме ворота во двор состоят из двух частей - маленькая для прохожих и большие ворота для машин. В большие праздники людей много и открыты обе части. Зрелище неописуемое!! Бабушки стоят в очереди длиной метров 50-100 чтобы выйти в маленькие ворота, якобы большими покойников только заносят и выносят.
Зноў жа язычніцтва аўкаецца - падобнае да падобнага…
30 Вообще женщины в храмах плохо понимают, зачем надеваются платки на голову, мне как-то разъяснили, что у женщины в волосах много отрицательной энергии - наследие от ведьм, поэтому необходимо прикрывать голову.
Гл. Камент № 9
31 Если во время венчания кто-то из супругов обернется назад - жить не будут, разведутся.
Усё лагічна - раз па бакох глядзіць, значыць не цэніць моманту, можа і іншую шукае…
32 Спиной к алтарю - Бог отвернется, только боком можно.
Ніколі не бачыла, каб прыхаджане і светары задам ці бокам пяціліся…
33 Кстати, мне одна знакомая монахиня всегда с укором говорила, что православные не должны мыться часто.
Раз на тыдзень па меньшай меры нашыя продкі мыліся. У лазню хадзілі, у печцы парыліся (не паўсюль на Беларусі былі лазні - маглі тапіць проста печ, туды залазіць, папарыцца, а пасля памыцца. Асабліва так рабілі падчас хваробы).
Карацей кажучы, усё вышэй сказанае толькі падцвяржае - як царква з намі не змагалася, перамагла традыцыйная культура, якая сягае каранямі ў старажытнасць.