Dec 25, 2011 15:44
Са святам!
***
каляды гэта
калі запальваюцца мандарыны
а дым у вечаровым небе зліваецца
з аблокамі
брутальнасць крывавых сцэнаў
яшчэ далёка
паўсюдна перакрыжоўваюцца
ўспаміны
пра тое як некалі
пра тое як учора
пра тое як
пра тое
у цёмных вышынях
спяваюць зоры
Аксана Данільчык
work