Dec 29, 2011 23:38
Хай цень у мінулае пойдзе,
Як вяшчае паданне...
А веру ў лепшае знойдзем,
Ужо з Новым годам спатканне!
У любы час і з любой нагоды,
Зможам кахаць і ствараць,
Драконам наступнага года
Нас ужо не зламаць!
Ад кожнай маленькай іскрынкі
Складаецца свята для ўсіх.
Хай доўжацца болей гадзінкі
На сэрца шчаслівага ўздых!