Песні ў аўтобусе

Jan 26, 2011 20:06

Досыць была мандарынаў,
Шмат хурмы ды вінаград.
Дзеўкі танчылі, мужчыны -
Весяліўся лехтарат.

А цяпер, у Новы год -
Аніякай радасці,
Калі злодзей брэша ў твар,
І балбоча гадасці.

Ад душы спяваць не будзеш,
Ды самотна на душы,
Бо на вуліцах: парадак,
Нават у полі і глушы.

Але ж вецер біў у твар,
Раней песня пелася,
Што ж так,..., у Новы год,
Што куды падзелася.

Опубликовано с m.livejournal.com.
Previous post Next post
Up