(no subject)

Jan 16, 2011 14:25

праглядаючы вкантактік я разумею як мне не хапае ў менску цвярозага Жэніка, з яго трапнымі заўвагамі, літаратурнымі алюзіямі і такім мілым абласным патасам. у яго неяк нават банальшчыну можна было лёгка перажыць.
цяжка перажыць тое, што вкантакцік ператварыўся ў злепак паўсядзённага жыцця, дзе абвісшыя сіські, разам з чужымі цытатамі выдаюць за адкрыццё, хоць тое ёсць звычайная банальшчына. можа і з гэтай прычыны на працы адчуваю сябе шцірліцам, спрабуючы кантраляваць кожны свой крок, каб не спаліцца.
эх, сяргеіч, адляпіўся б ты ад сваёй паўсядзённасці, сустрэліся б, абмеркавалі жэніка і паскардзіліся б на рэчаіснасць. ведаеш, сёння жыццё як вкантакцік, а заўтра ў аднакласіні ператварыцца можа. трэба рабіць нешта.

Posted via m.livejournal.com.
Previous post Next post
Up