Сарна і Семела

Jan 11, 2011 18:30

Як ёсць тышчы гісторый пра кафе Акварыюм, так я напішу, калі-небудзь тышчу гісторый пра Семелу. Там свой кантэнгент, магчыма, меньш густоўны, але ж таксама не блаіа, хооць і Семела знаходзіцца не ў такой блізкасці да віру падзей як універсам Цэнтральны. Яна згубілася між дзвюх сіратлівых плошчаў, паміж якіх тонкай рыскай вуліцы Дарашэвіча, дзе звычайна хаваецца амап і адкуль, быццам бог з машыны, ён нечакана з'ўяўляецца на прашпэкце дзвюма роўнымі шэрагамі жалезных зялёных шухтоў, няма нічога больш яснага і зразумелага, чым інтэрнаты, БНТУ і аграшпіталь!
Дарэчы, на пытанне: што болей самотнага ёсць за Сарну на роліках у Вяснянцы? Я такі знайшоў станоўчы адказ: безумоўна, гэта Сарна за столікам у Семеле.

экзтстэнцыйныя падарожжы, назіранні, здарэнні

Previous post Next post
Up