Гэты верш я напісаў 5 год таму, калі вучыўся ў універсітэце. Прынамсі, па сваім змесце, з нашымі акалічнасцямі яшчэ доўга будзе актуальным. Але, чамусьці, ягоная актуальнасць мяне зусім не цешыць. Было бы значна лепш, калі б верш ператварыўся ў культурны артыфакт, а не заставаўся ілюстрацыяй рэчаіснасці.
9 Мая
Дождж і слёзы на твары.
Ноч гатуе гарбату.
Недзе за Менскам пажары,
Ідуць да Менска атрадам.
Танкі, салдаты і дзеці,
Рады парадам на плошчы.
Я свае косці ў пакеце,
Вязу на аўтобусе ў Рошчу.
Мёртвыя вуліцы Менска,
Схаваныя дымкаю свята.
Тонкай, празрыстаю лескай,
Горла сціскаюць заўзята.
Шэрым вільготным натоўпам,
Людзі са спальных раёнаў.
Крочаць дамой у катакомбы,
Глядзець трапіканак і клонаў.
На ціхім прыпынку ў Рошчы,
Са мной павітаецца Колас.
І я дачакаўшыся ночы,
Як цень сігану пад аўтобус!
чытаць яшчэ