16 лютага 2009 году ў 18.30.
Аўд.500 Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэту імя Максіма Танка (Менск, вул. Савецкая, 18, корпус 2)
Уваход вольны.
Спектакль паводле Э.-Э. Шміта “Оскар і Ружовая Дама” - прэм’ера 2008 году. Гэта філасофская гісторыя пра сутнасць чалавечага існавання. Галоўны герой - 10-гадовы хлопчык Оскар, хворы на рак. Да апошняга моманту ён змагаецца са смерцю, а заставацца мужным дапамагае дзіцяці надзейны сябар і дарадца - сядзелка Ружовая Дама. “Глядзі заўсёды на свет так, нібы гэта першы раз” - гэты выраз з твору Э.-Э. Шміта стаў лейтматывам спектакля.
Сцэнічная версія, пераклад, рэжысура, сцэнаграфія, музычнае афармленне, падбор касцюмаў - Наталля Кухарава, Уладзімір Трапянок, Алеся Сівохіна.
Спектакль “Апельсіны ў падарунак” - дыпламант фестывалю аматарскага тэатральнага мастацтва “Маскі” Маскоўскага раёна г. Мінска ў намінацыях “Лепшы спектакль” і “Лепшая сцэнаграфія”; дыпламант V Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў “Тэатральны куфар-2008” у намінацыях “За лепшую мужчынскую ролю” (Раман Шарапінскі за ролю Оскара), “За лепшую сцэнаграфію” і “Лепшае музычнае афармленне”.
У склад трупы Народнага літаратурнага тэатру "Жывое слова" ўваходзяць непрафесійныя акторы, большасць з якіх - студэнты. Асноўныя задачы калектыву - прывіваць любоў да беларускай культурнай спадчыны праз знаёмства з набыткамі традыцыйнай культуры і сучасным мастацтвам у цэлым.
Кантакты: 8-029-662-65-24, 8-029-850-51-05, 8-029-769-77-39, 8-029-635-97-25, atr@mail.ru
Крыніца:
http://dzietki.org/article/afisza.php