23:40 26.04.2017
Пра правы Idée fixe крыштальнасасудных аўтамабілістаў - каб раварысты здавалі на правы, калі прэтэндуюць на ўзаемапавагу, а тым больш праезную частку.
І тут раптам аказалася, што ў Латвіі здаюць. Краіна мары!
Толькі ня згадваецца, што іспыт бясплатны, дакумэнт бясплатны, ну і можна прарэпэтаваць іспыт
онлайн.
Што ж, не адкрываючы латвійскіх правілаў: «Вы правильно ответили на 8 из 10 вопросов и сдавали экзамен 2 минуты и 21 секунду и Экзамен вы сдали».
Я гатовы спраўдзіць латвійскую мару беларускіх аўтамабілістаў і атрымаць роварныя правы на латвійскіх умовах з латвійскімі правамі раварыстаў. Тры хвіліны мне не шкада. Куды падʼехаць?
read more at
БелаВела: пра ровары - па-беларуску rss2lj