Sep 14, 2011 23:59
Напэўна сённяшні дзень увойдзе ў новую гісторыю Беларусі, як ДАЛ (Дзень Афігеннай Лібералізацыі): і ў абменніках курс адпусцілі і 11 палітычных таксама адпусцілі.
Атракцыён нечуванай шчодрасці распачалі ўчора менскія ўлады, якія паабяцалі студэнтам бясплатны праезд.
апд. Не стамлюся паўтараць афарызм, які прыдумаў адзін з фрэндаў: дараваныя звыш "нішцякі", не заваяваныя ў змаганні сваімі высілкамі, лёгка адабраць зноў - ніхто і не пікне: забранілі - дазволілі, пасадзілі - выпусцілі, адабралі - часткова вярнулі.
"Никогда и ничего не просите! Никогда и ничего, и в особенности у тех, кто сильнее вас. Сами предложат и сами все дадут!" - фраза (асабліва ў кантэксце) прыгожая, пафас яркі, але мараль яе гнілаватая. Аддае душком феадальна-"арыстакрацкіх" пантоў - любоўю да саслоўных іерархій, прыдворнага этыкету, рамантызаваных стасункаў сіньёра з васалам.
Мой варыянт: ніколі прасіце ў мацнейшага за вас, але калі адчуваеце сваё права - патрабуйце і бярыце самі.
радзіма,
экспоненциальное