Абсалютна неспадзявана для сябе прапанавалі мы з сябрамі аднаму добраму чалавеку - да таго ж філосафу-марксісту і сябру
сацыялістычнай арганізацыі - правесці ў Менску публічную сустрэчу. А ў яго акурат не так даўна (у 2009) выйшла
кніга.
І вось што з гэтага атрымалася. Стэнаграма сустрэчы+фота:
Презентация Влада Софронова Меркаванні жж-юзераў:
- погляд "справа":
http://iten.livejournal.com/506195.html- погляд "злева":
http://revanshist.livejournal.com/111919.html Пару слоў, мая суб'ектыўная візія падзеі.
Ну, мне асабіста не хапіла пра марксізм, і, як па мне, было занадта шмат пра "пачуццёвасць" :-) Улічваючы спецыфіку менскай інцельскай публікі, якая амаль скрозь нацыянал-ліберальная з рэзкім непрыняццём усяго мала-мальскі "чырвонага", - я чакала, што дыскусія найперш разгарнецца ў плашчыню філасофска-палітычную, сацыяльна-крытычную, гістарычную і г.д. З высвятленнем базавых падвалін левага светапогляду і тлумачэннем не столькі суб'ектыўных (істотных персанальна для аўтара прычын, па якіх ён стаў марксістам), колькі аб'ектыўных падстаў для актуалізацыі тэорыі і практыкі марксізма, левай думкі ў наш час.
Але
* спецыфіка самой кнігі (якая ўсё ж такі больш пра мастацтва, пачуццёвасць і філасофію, чымся пра палітыку)
* постмарскісцкі ўхіл мадэратара Андрэя Горных ("матэрыяльная вытворчасць - гэта не самае істотнае ў Маркса, насамрэч ён пісаў пра вытворчасць слоў і стасункі паміж Ж і М" - sic!)
* публіка, якой хацелася больш, чым пра палітыку, пачуць пра М і Ж альбо пра рэлігійны светагляд
- усё вышэйпералічанае задало асаблівы (нечаканы для мяне) тон дыскусіі. Павярнуць яе ў іншы бок было немагчыма. Дробная сутычка ў куце паміж камрадам
revanshist і мадэратарам - не лічыцца.
Дадаткі:
1) Пытанне Вольгі Шпарагі наконт таго, чым камунізм, пра які гаворыць аўтар (гутарка пра камунізм вялася Уладзіславам збольшага ў тэрміналогіі пераадолення адчужэння) адрозніваецца ад "філасофіі дара", Арэнданіянства і г.д. Кажучы інакш - ад ружовага ўтапічнага лібертарыянства. Нажаль (тут сказалася і адсутнасць часу), аўтар не стаў разгорнута адказваць на пытанне. А яно, на мой погляд, было ключавым і біла у самы яблык.
2) Фрэнд
iten у сваім каментары зазначыў:
"Левых идей в Беларуси нет, есть примитивное, на мой взгляд, апокалиптическое ожидание капитализма. Примитивное - потому что исходит из страха, хотя интеллектуально упаковано в критику потребления. Это всё от недостатка знания о том, что здесь действительно происходит"
Пагаджуся з адным "але". Канцэнтрацыя на "фетышызацыі тавара" як ключавой ідэі марксізма і кансюмерызме як галоўнай праблеме сучаснасці - гэта чыста забугорная постмарксісцкая фігня, якую распаўсюджавюць у тым ліку і нашы калялевыя інтэлектуалы. Я думаю, проста яны самі "зажраліся" На лямант пра кансюмерызм можна даць адказ у выглядзе шматлікіх яскравых прыкладаў, накшталт гэтага:
артыкул украінскага часопіса "Спільне" пра НігерыюШто насамрэч адбываецца ў нашай краіне і свеце, новалевых інтэлектуалаў турбуе мала. Канёк-гарбунок "крытыкі спажывецтва" даўна асядланы, і добра вязе іх па роўнай акадэмічнай сцежцы.
Але гэта не марксізм :-)
P.S. Вялікі дзякуй аўтару, які негледзячы на прастуду выбраўся на прэзентацыю і вытрымаў шквал самых розных пытанняў. Дзякуй таксама ўсім, хто прыклаўся да правядзення сустрэчы (мадэратару таксама вялікі дзякуй, негледзячы на тое, што з яго бачаннем марксізма я на >85% не згодна).