29 лістапада ў Менску адбудзецца выступ японскага гурта
Yamato - традыцыйныя японскія барабаны тайко на новы лад. Тое, што робяць гэныя хлопцы і дзяўчаты аддае калі не нью-эйджам, дык гэткім сучасным шоў з элементамі этнічнай музыкі. Але, думаю, яны ўсё адно вартыя маёй ўвагі, бо ўсім сэрцам і ныркамі люблю ўдарныя - самыя старажытныя музычныя інструменты чалавецтва!
Гул там-тамаў, бой тайко, рокат бонгаў ускрывае несвядомае, абуджае ваяўнічыя трайбалісцкія інстынкты, хэ :-)
Канешне, лепей было б, калі б да нас вось гэтыя таварышы прыехалі.
Больш выкшталцоная і аўтэнтычная японская тайко-група.
Click to view
Гэта прома-ролік, а вось тут -
Kodo "Irodori" - адна з іх кампазіцый цалкам.