czy

Пінск: ужо 14 памерлых

Nov 01, 2010 14:19

Дзякуй вялікі і рэспект "НН" - гэта адзіны інфармацыйны рэсурс, які на сёння штодзённа абнаўляе навіны пра наступствы трагедыі на "Пінскдрэве" і трымае іх у самым топе кожнай старонкі. Зараз там увогуле вісіць траурная лента "ахвярам Пінска"

Па БТ толькі што паказалі ў дайджэсце (там дзе тэкст+карцінка на экране) навіну пра 14 ахвяраў. То бок дзяржмашына трымае руку на пульсе, але ніякай афіцыйнай рэакцыі з боку ўладаў дагэтуль не паступала.

p.s.Апошнім часам недалюбліваю апазіцыйную прэсу: надта мала пішуць у ёй пра рэчаіснасць, надта шмат пра віртуальныя псеўдапалітычныя гульні. Але бываюць такія вось выключэнні, як гэта, калі чалавечае перамагае.

upd p.p.s. "РС" таксама на сёння трымае навіну ў топе: http://www.svaboda.org/content/article/2207302.html

радзіма, страты, класавае

Previous post Next post
Up