Як пісаць у дакумантах - ЛИТВИН, ЛІТВІН, ЛІЦЬВІН?

Aug 03, 2014 17:36

Спрэчка пра «літвін ці ліцьвін» можа быць бясконцай. Але, " Назавемся літвінамі" як гэта было раней. Чалавек, назваўшыся літвінам з рэгіяналісцкага пункту гледжаньня, не пабаіцца, што яго - літвіна, раптам назавуць літоўцам, бо калісьці яго продкі не бачылі розніцы паміж літоўцамі і літвінамі. Таксама, і калі назавуць беларусам - бо з'яўляецца грамадзянінам сучаснай Рэспублікі Беларусь, як калісьці яго продкаў-русічаў маскавіты клікалі літоўцамі, а продкаў-літвінаў - палякамі.

ЛІЦЬВІН, ЛІЦВІН - памылковыя словаўтварэньні, на’т водле клясычнае беларускае Мовы: у гэтым слове „Т“ у „Ц“ ня пераходзіць! Пішуць падобным чынам людзі, або ня ведаючы азначанага артаґрафічнага нюансу, або пішуць з пэўнай палітычна абумоўленай прычыны.

Даведка:

Гук [т] захоўваецца нязменна і на пісьме перадаецца літарай "т" перад мяккім [в'] у аддзеяслоўных назоўніках і ў словах, вытворных ад іх: бітва - у бітве, брытва - брытве, брытвенны, клятва - клятве, клятвенны, пітво - у пітве, паства - у пастве. Літары "д" і "т" захоўваюцца таксама ў некаторых іншых словах: мардва - мардве, мардвін, Мардвінаў, Літва - у Літве.



Калі дакумант рускамоўны - пісаць ЛИТВИН.
Калі дакумант беларускамоўны - ЛІТВІН.
Па-польску і па-літвінску лацініцай - LITWIN.
Па-беларуску, лацінкай - LITVIN.

Па-англійску - LITHUINIAN, у параўнаньні зь ведамым сьвету Lithuanian, жыхаром сучаснае Літвы ці этнічным балтам-літоўцам.

©Czesław List

Назад    →   Беларусь   Biełaruskaja mova

Беларуская мова, Беларусь

Previous post Next post
Up