Працяг тэмы:
Пагроза народам ад «ІМПЭРЫІ ЗЛА» .
_____________________________________________________________
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны насельніцтва Беларусі ды іншых, вызваленых ад нацызму савецкіх рэспублік, мела права спадзявацца, што жах нарэшце скончыцца. З’явіліся надзеі на спакойнае жыццё. Але вельмі хутка прыйшло расчараванне.
Савецкі рэжым не перастаў быць у сваёй аснове таталітарным, а гэта азначала наперадзе чакаюць сталінскія рэпрэсіі і ўсеадымны кантроль над грамадствам.
У 1950-60-я гады ў БССР, як і ў большасці савецкіх рэспублік, дзяржаўная палітыка была накіравана на інтэрнацыяналізацыю і ўніфікацыю нацыянальна-культурнага жыцця. На практыцы гэта праявілася ў татальнай русіфікацыі. Школы з нацыянальнай мовай навучання знікалі, а вучняў расейскамоўных вызвалялі ад вывучэння нацыянальнай мовы як прадмета. У выніку, у беларускім грамадстве родная мова была выцесненая на маргінальнае месца.
Іншым важным кірункам дзейнасці савецкай улады была барацьба з рэлігіяй. Гэта прынесла новыя выпрабаванні для святароў і вернікаў усіх без выключэння рэлігійных канфесіяў. Маральнага ціску і адміністрацыйных перашкод ім давялося зазнаць тады не менш, чым у перадваенныя «сталінскія» часы.
Пасляваенная палітыка саветызацыі Беларусі працягвала гвалтоўнае навязванне сацыяльна-эканамічных і палітычна-культурных сістэмных змен, а таксама ідэалагічны эксперымент над зменай свядомасці людзей. У выніку павінен быў нарадзіцца новы чалавек: homo soveticus - чалавек савецкі.
Як гэта адбывалася і чаго каштавала нашым народам, пра гэта і гутарка:
Click to view
→ Як з беларусаў, літоўцаў, украінцаў ляпілі савецкіх людзей .
→
Ужо гадзіньнік празваніў - Мы павінны ратаваць нашу культуру, нашу нацыю, наш народ, нашу будучыню.
Па тэме:
Літвіны - беларусы, нацыя з вялікай гісторыяй (By, Рl, Ru) Беларусь як акупаванае грамадстваКак СССР "воевал" с ВКЛ Русіфікацыя Беларусі Беларусь: паглыбленне ў бездань Iмперская палітыка Расеі - Што рабіць беларусам!? (By, Ru) Самая крывавая вайна ў гісторыі Беларусі была толькі з Расеяй Сентябрь 1939 года - Трагедия Беларуси Вызваленне ці акупацыя Беларусі 17 верасня 1939 года? У Беларусі акупацыйнае кіраванне дзяржавай - Ці дапусцяць беларусы чарговага гаўляйтара? | 1 частка Народная Праграма Вольная Беларусь - праект новай Беларусі (By, Ru) Возрождение народа возможно только на историческом фундаменте! Панрусизм и западнорусизм - это объединение людей с холопским мышлением и ордынским менталитетом Мадыфікацыя расейскага фашызму азіяцкага кшталту на ўзроўні імпэрыі Аўтар-складальнік ©Časłaŭ List
Назад →
Гiсторыя Беларусi