24 траўня 2020 года на плошчы ля Камароўскага рынку ў Менску - небывала шматлюдна. Шэраг ініцыятыўных групаў распачаў збор подпісаў за вылучэнцаў у кандыдаты на прэзідэнцкія выбары.
Сяргей Ціханоўскі паведаміў пра тое, што мае намер стаць кандыдатам у прэзідэнты Беларусі . Ужо на падыходзе да рынкавай плошчы Сяргея Ціханоўскага - аўтара папулярнага блогу «Краіна для жыцця» - абступілі прыхільнікі. «Я не клічу людзей на выбары. Я клічу людзей ставіць свой подпіс за сумленныя выбары без Лукашэнкі», - заявіў Сяргей Ціханоўскі.
Менчукі і ня толькі кажуць чаму прыйшлі на пікет:
«Падтрымаю тых кандыдатаў, якія ідуць супраць сістэмы, якія не ёсць сістэмнай апазіцыяй. Уладу проста за так не аддаюць. Яе трэба забіраць».
«Паказаць нейкую сваю грамадзянскую пазіцыю ў тым ліку. Паказаць, што падтрымліваюць альтэрнатыўных кандыдатаў, не толькі аднаго, які ў нас апошнія 26 гадоў».
«І судовую, і выканаўчую і вярхоўную ўладу, усё цалкам трэба змяняць. Трэба і Канстытуцыю вярнуць да ранейшага ўзору, каб не было такога: я праўлю, колькі хачу».
«Беларусы, выходзьце! Нішто вас не ўратуе: ні нейкі там кандыдат, ні герой, ні Расея, ні Захад. Прыйдзецца рабіць усё самым. Выходзьце да нас, далучайцеся», - кажа ініцыятар кампаніі «Кандыдат пратэсту» Мікалай Статкевіч.
Click to view
→ Выбарчы пікет ужывую 24 траўня 2020 года з удзелам Статкевіча і Ціханоўскага .
Кіраўнік КХП-БНФ Зянон Пазьняк лічыць, што ва ўмовах эпідэміі ніхто не можа сабраць подпісаў. "Немагчыма сабраць 100 тысяч подпісаў ва умовах эпідэміі, акрамя людзей, якія могуць выкарыстаць адміністрацыйны рэсурс і рэсурс спецслужбаў. Такіх толькі тры чалавекі. Гэта дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, былы старшыня «Белгазпрамбанка» Віктар Бабарыка і экс-кіраўнік Парку высокіх тэхналогій Валерый Цапкала..
Ім трэба нейкім чынам зацягнуць людзей на выбары. Я паўтараю, хоць мінімальна, а там ужо дапішуць, колькі трэба. Дзеля гэтага трэба стварыць бачнасць альтэрнатывы, бо людзі раззлаваныя, многія ўжо расчараваліся і гатовыя галасаваць супраць. Яны ж не разумеюць, што не можна ісці на выбары. Для гэтага падстаўляюцца людзі, якія гуляюць ролю альтэрнатывы, і паводле задумы людзі павінны пайсці галасаваць за гэтых кандыдатаў. Астатняе ўжо не мае значэння, астатняе вырашае Ярмошына і камісія. Вось такая схема. Яна прымітыўная, яна добра прасочваецца», - гаворыць палітык. Цалкам інтэрв'ю чытайце →
тут .
Click to view
→ Севярынец: "Лукашэнка, сыходзь"
Сайт з галасаваньнем за прэтэндэнта ў прэзідэнтыШто рабіць, калі на вучобе або рабоце просяць «упісацца за кандыдата»? Палічыць галасы на выбарах можа любы беларус: вось як гэта зрабіць і дамагчыся праўды Вас не включили в УИК - обжалуйте решение: Алгоритм действий →
https://honestpeople.by/Пакет документов →
https://drive.google.com/drive/folders/1r_0ORZWYNWKp_UfmXlwNxNa-HlhnFpvn Даведацца больш па тэме:
Войти в состав УИК отказано более чем 3500 участников инициативы «Честные люди»Признание секретаря избирательной комиссии о фальсификации выборовЗянон Пазняк: Выбары i COVID-19 у БеларусіПолковник ГРУ про Лукашенко и выборыПавел Спирин: О фальсификациях Лукашенко Хто такі Віктар Бабарыка і ці можна дапускаць такога чалавека да кіраўніцтва Беларусі?Мітынг Статкевіча і Ціханоўскага, ужывую 24.05.2020 каля КамароўкіПікет за Лукашэнку ў Менску, ужывую 05.06.2020 Народная Программа Свободная Беларусь (By, Ru) Аўтар-складальнік ©Časłaŭ List
Назад →
Беларусь