Праўда аб партызанскім руху на беларускіх землях

May 11, 2020 12:00

image Click to view


    →   Як партызанілі ў Беларусі



Партызанская вайна ў Беларусі ў мностве напісаных кніг, знятых кінафільмаў і ў школьных падручніках, ня ілюструе праўду - Уся гісторыя партызанскага руху - гэта адзін вялікі міф . Дзяржаўная прапаганда часам узгадвае толькі пра "фашысцкіх недабіткаў ды бандгрупы". Але нацыянальны беларускі супраціў - гэта выразны доказ й прыклад змагання тысячаў беларускіх патрыетаў за дзяржаўную незалежнасьць Беларусі. Да сеньняшняга дня ў Беларусі пад забаронай знаходзяцца любыя згадкі і інфармацыі пра антыбальшавіцкі супраціў.

Партызанская вайна ў Беларусі - Гэта была вайна ўсіх супраць ўсіх. Да гэтага часу карціна партызанкі ў Беларусі застаецца малавядомай, а таму і спрэчнай, і ўсё часцей сенсацыйнай  → Пересматривая партизанщину в Беларуси.

Сапраўдным выпрабаваннем для простых жыхароў Беларусі стаў перыяд Другой сусветнай вайны і нямецкай акупацыі. Лік ахвяраў найбуйнейшага катаклізму ХХ ст. на нашай зямлі ідзе на мільёны.

Асаблівая жорсткасць і брутальнасць вайны тлумачылася перад усім тым, што гэтая тэрыторыя стала своеасаблівым полем супрацьстаяння двух антыгуманных таталітарных рэжымаў: бальшавіцка-камуністычнага на чале з Іосіфам Сталіным у СССР і нямецка-фашысцкага на чале з Адольфам Гітлерам у Нямеччыне.

Непазбежная вайна, якая разгарнулася паміж гэтымі рэжымамі, была на акупаваных тэрыторыях сапраўдным жахам. Беларускае насельніцтва фактычна апынулася паміж двума аднолькава пякучымі і смяротнымі агнямі.

Фізічнае выжыванне ў такіх умовах часта рабілася магчымым толькі дзякуючы шчасліваму выпадку, а не свядома абранай стратэгіі паводзінаў. Сітуацыя, калі днём адной і той жа сям’і даводзілася ратавацца ад бясчынства немцаў і паліцаяў, а ноччу даваць адпор ужо іхным ідэйным апанентам з ліку савецкіх партызанаў, не была рэдкай і выключнай. Яшчэ і цяпер пра гэтае можна пачуць ад старажылаў у любым кутку Беларусі.

На беларускіх землях партызанскі рух быў больш складаным і па ідэалагічных пазіцыях, і па нацыянальнай прыналежнасці.

Савецкі партызанскі рух быў арганізаваны і кантраляваны НКВД/НКГБ. Сваёй магутнасці ён дасягнуў у студзені 1944 года, калі на беларускіх землях дзейнічала 723 атрады колькасцю каля 122 тыс. чалавек. Пасля вызвалення акупаваных тэрыторыяў Беларусі значная частка партызанаў пасля чысткі спецслужбамі былі далучаны да Чырвонай Арміі, дзе шмат хто з іх загінуў.

Побач з савецкай партызанкай другой па актыўнасці была польская. Армія Краёва, якая ставіла за мэту аднаўленне Польшчы ў даваенных межах, была наймацнейшай і найлепей арганізаванай падпольнай арміяй у Еўропе. Цягам вайны ў польскім партызанскім руху дзейнічалі 250-300 тыс. чалавек. З іх прыблізна 14 тыс. чалавек - на тэрыторыі Беларусі.

Украінскія, літоўскія, латышскія партызанскія атрады змагаліся за свае вузкія мэты і дзейнічалі на абмежаваных памежных тэрыторыях.

Але найбольш таямнічай і малавядомай сёння з’яўляецца гісторыя беларускага нацыянальнага антыфашысцкага і антысавецкага супраціву.

image Click to view


   →   Партызаны ў Беларусі: вайна ўсіх супраць усіх

image Click to view


   →   Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў, 1944-1957 гады



Па тэме:

Самая крывавая вайна ў гісторыі Беларусі была з Расеяй
Сентябрь 1939 года - Трагедия Беларуси
Вызваленне ці акупацыя Беларусі 17 верасня 1939 года?
Верасень 1939 - Як нас вызвалялі
Варвары: «Они были странные - маленького роста, кривоногие, уродливые и страшно изголодавшиеся
Спробы адраджэння нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў пад нямецкай акупацыяй
Военные операции Германии и СССР. Оккупация Польши и Прибалтийских стран
8 мифов о "воссоединении" Западной и Восточной Беларуси - фото
Дзесяць малавядомых фактаў пра ўз'яднанне Беларусі ў 1939 годзе
Беларусь пад нямецкай акупацыяй
Правда о Катыни - Документальные свидетельства о вине НКВД в Катынской трагедии
Нямецкая хроніка - Беларусь 1941-1944
Сопротивление. Лесныя братья
Лесные братья в Беларуси (1944-1952)
Истребительные отряды НКВД
Преступления советских партизан в Беларуси, Прибалтике и Финляндии
Единовременная зачистка Беларуси в декабре 1944 года

Аўтар-укладальнік ©Časłaŭ List

Назад   →   Гiсторыя Беларусi

История Беларуси

Previous post Next post
Up