Беларусам. День воли в Праге.

Mar 18, 2013 21:15

Уважаемые друзья-белорусы в Чехии.
(Шаноўныя сябры беларускае грамады Чэхіі !)

Всех поздравляем с наступающим праздником - ДНЕМ ВОЛИ 25 МАРТА

В этом году исполняется 95 лет с момента провозглашения независимости Беларускай Народнай Рэспублікі.
Как и каждый год,  пражские беларусы соберутся отдать дань памяти и уважения героям, котрые в марте 1918 года заявили всему миру, что существует беларуский народ, и что он имеет право на свою независимую страну!

Празднование пройдет 23 марта/23 сакавiка/ 23.03

Прoграма на беларусском языке под катом:
12:00
Ушанаваньне памяці Прэзыдэнтаў Рады БНР Пётры Крэчэўскага, Васіля Захаркі і сьпевака Міхася Забэйды-Суміцкага.
Ускладаньне кветак, паніхіда, традыцыйнае фатаграфаваньне.
 Зьбіраемся, як заўсёды, ля царквы на Альшанскіх могілках.
Даезд: метро Želivského.

14:00
Сьвяточная імпрэза зь віншавальнымі прамовамі, канцэртам і фуршэтам.
 У праграме:
- Выступы прадстаўнікоў Рады БНР, грамадзкіх і культурных дзеячоў. Сярод гасьцей:
  • старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла,
  • лідар Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк,
  • сябра арганізацыйнага камітэту Беларускага руху, былы старшыня БНФ Вінцук Вячорка,
  • дзяяч беларускай дыяспары ў Францыі Лявон Шыманец,
  • пісьменьнік Уладзімер Арлоў,
  • паэтка Валянціна Аксак.
- Канцэрт , у якім прымуць удзел актор і музыка Vincent, чэская сьпявачка Vesna.
Будзе арганізаваны абмен-продаж беларускімі кнігамі, прэзэнтацыі візітовак “Падтрымай беларускае”.
Месца правядзеньня:  тэатральная заля суседняга з царквой сьвятых Кузьмы і Дзям’яна кляштару бэнэдэктынаў.
Адрас: Vyšehradská 49, Praha 2. Уваход з вуліцы Na Slovanech.
Можна ісьці ад метро Karlovo náměstí ці ад прыпынку трамваяў Moráň (трам. 3, 18, 24, 14).

18:00
Прэзэнтацыя Беларускай клюбоўні ў Празе, якую праводзіць Грамадскае аб’яднаньне “Пагоня”.
Клюбоўню ўрачыста адчыняць Івонка Сурвіла і Зянон Пазьняк, сьвятар Андрусь Абламейка асьвеціць памяшканне. Пасьля гэтага плануецца сяброўская размова і фуршэт.
Месца правядзеньня: вул. 5.Května 1043, Praha 4 (5 хвілін ад метро Pražského povstání).

afisha

Previous post Next post
Up