Як ахоўваюць гістарычныя паркі ў Польшчы. Адкрытая лекцыя

Oct 12, 2013 12:10




Спадарства!
На наступныя выходныя на адны суткі ў Мінск прыяжджаюць 2 вельмі сур'ёзных польскіх спецыяліста па ахове гістарычных дрэваў і паркаў.
Усім, хто мае дачыненне да гэтай тэмы вельмі раю наведаць

19 кастрычніка.
Рэната Стаханчык (архітэктар, куратар праекту рэвалярызацыі парка Мужакоўскага) «Рэваларызацыя Мужалкоўскага парка».
Сустрэча адбудзецца ў музеі Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4).
Пачатак у 18.45
Мужакоўскі парк - знакаміты твор садова-паркавага мастацтва, занесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Вялізны ландшафтны парк закладзены ў першай палове ХІХ ст. і займае 700 га. Парк размяшчаецца на тэрыторыі Польшчы і Германіі і над яго рэваларызацыяй разам працуюць польскія і нямецкія спецыялісты.
Сайт Мужакоўскага парка

20 кастрычніка
Станіслаў Стычынскі (дэндролаг, прэзідэнт Міжнароднага таварыства аховы дрэваў) «Кансервацыя і пелегнацыя гістарычных дрэваў».
Сустрэча адбудзецца ў музеі Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4).
Пачатак у 10.30
Сайт таварыства
Лекцыі арганізуюцца ГА «Беларускі камітэт ІКАМОС» пры падтрымцы Інстытута Польскага ў Мінску.

мерапрыемствы

Previous post Next post
Up