Псіхалагічны сабатаж на ідэалагічным фронце

Mar 04, 2012 17:04

У гэты сонечны вясновы дзень вырашыў пахаваліць кампанію "Будзьма". Чувакі дакладна ведаюць, што трэба рабіць і робяць гэта. На першы погляд ўся іх дзейнасць - гэта бессістэмны набор самых розных мерапрыемстваў малазвязаных паміж сабой. Нехта прыдумаў нешта, прапанаваў, зрабілі. Тут выскачыў нехта іншы, "загарэўся", прыклеіў налепку "Будзьмы", зрабіў. Зрэшты ў нас, у сферы культуры большасць таго што робіцца, робіцца менавіта так.
Але калі адкінуць шматлікія дробныя ініцыятывы (канцэрцікі, выставы, экскурсіі і так далей), якія  падтрымлівае "Будзьма" і глянуць на галоўныя накірункі, то выглядае, што ў іх там сядзіць нехта, хто далёка глядзіць і малюе розныя стратэгіі, тактыкі і маркетынгі.
Бо 2 найбольш буйных  накірунка, дзе "Будзьма" дзейнічае, як "Будзьма" - гэта музыка (разам з Тузін Гітоў) і рэклама. Калі разабрацца, то гэта сапраўды найбольш эфектыўныя шляхі, якімі можна папулярызаваць "вірус беларушчыны". І тут вынікі ў іх досыць неблагія. Вельмі напорыста ўзяліся яны таксама за ідэалогію ў самым прамым значэнні ("што значыць быць беларусам", "картокая гісторыя" і так далей).
Думаў раней, што гэта ім так шчасціць проста, але пасля прагляду гэтага роліка ўсе сумневы адпалі. Нас праграмуюць! Карацей, "Будзьма" - гэта масоны :)

image Click to view

відэа

Previous post Next post
Up