"-А што за Давідаў камень?
-Ну за Давідаў камень мне мама такую гісторыю расказвала. Значыцца, у Дукоры жыў пан, жэстокі якабы быў ён. Ну і ён запрагаў людзей у малацілку. А людзі так ужо абазліліся на яго, што рашылі зжыць са свету. От папілнавалі, калі ён ехаў чэраз рэку. На масту падрэзалі стойкі, і ён укінуўся ў рэчку. Па всей віріятнасці ў Смілавічах такая рэчка працякает. І там жа быў дзеравянны мост. І людзі сказалі пані, што ён утануў у людской крові, так как ён быў очэнь жэстокі. Тады пані што рашыла: паставіць цэрькві. І вот яна ў Дукоры цэрькаў паставіла, у Смілавіч і тады дзе ў Лядзе січас цэркаў.
І вот там стаяў Давідаў камень. Мама гаварыла, што на ём было што-та напісана. Ну эта между нашай дзярэўняй і Лядам, я сама яго не відзіла".
Запісана ад Галіны Рыжых 1928 г. н. у 2011 г.
Узята з кнігі “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Т. 5”
Гэтага “жэстокага” пана звалі Лявон Ашторп, а ягоная заўчасная смерць адбылася ў далёкім 1851 г.
Ашторп быў маршалкам павятовай шляхты Менскай губерні і лычыўся здаецца самым “завадным” маршалкам ва ўсім ”Паўночна-заходнім” краі: адгрохаў у сваёй Дукоры здаравенны палац, залажыў парк, заснаваў тэатр, арганізаваў аркестр, паставіў здаравенную стайню і па некалькі разоў на год ладзіў шырокамаштабныя п’янкі-гулянкі у сваім палацы для ўсёй павятовай шляхты.
Паны да Ашторпа ездзілі, але за вочы недалюблівалі, бо адразу пасля яго смерці менскі паэт Ігнат Легатовіч напісаў двухрадкоўе:
Smierć marszałka Osztorpa zrobi żmana znaczna
panowi pic przestaną, a chłopi jeść zaczną.
Ды і сваім сялянам ён пэўна добра даўся ў знакі, калі пра яго да гэтага часу згадваюць, як пра патануўшага ў крыві.
У Дукоры, дзе ад палацавага комплекса засталася толькі ўяздная брама, зараз нешта робіцца. Браму накрылі дахам, а ў фэйсбуку ёсць суполка, прысвечаная віртуальнаму аднаўленню дукорскага палаца:
вось тут Click to view
А што за Давідаў камень, дык я ня ведаю.