(Untitled)

Nov 22, 2011 19:42

І ўсё ж не магу я зразумець кайфа Фб. Мне нешта ня торкае чытаць пра тое хто каго дадаў у сябры, хто зьмяніў фатаздымак профелю і спасылкі на розныя СМІ.

Leave a comment

browar_dryhvy November 21 2011, 17:29:40 UTC
Тое ж самае. Я падсеў на мордакнігу, калі ЖЖ глючыў. Зараз так, раз-пораз пачытваю, калі час вольны ёсьць. Але там ёсьць два рэжымы - Галоўныя навіны і Апошнія навіны. У галоўных, здаецца, няма, хто каму лайк паставіў, хто з кім пасябраваў ці пераспаў.

Reply

cykera4ka November 21 2011, 17:32:58 UTC
але там ня свежыя навіны, здаецца. А самыя папулярныя, не?
Ой, нешта ён мяне раздражняе, Фб

Reply

browar_dryhvy November 21 2011, 17:43:10 UTC
Так, і там няма аніякае храналагічнасьці. Не, фацэбоок - зло. Лепш за ЖЖ няма нічога. Праўда, мне адзін казаў, што калі мяне няма ў фэйсбуку, то мяне няма нідзе, але я ня веру. Я па-ранейшаму аддаю перавагу электроннай пошце і ЖЖ :) Ну і гугальтоку :)

Reply

(The comment has been removed)

browar_dryhvy November 21 2011, 18:44:21 UTC
Ай, думаць-разьбірацца яшчэ, як яе гнуць... Прасьцей плюнуць.

Reply

(The comment has been removed)

cykera4ka November 21 2011, 18:52:18 UTC
Таму і плюну!)

Reply

browar_dryhvy November 21 2011, 18:56:51 UTC
Ja-ja... Так шмат усяго навокал, што варта фільтраваць, з чым разьбірацца, а з чым не. У сучасным кампутарным сьвеце і так штодня даводзіцца мець справу зь нечым новым, таму і даводзіцца адбіраць, што табе патрэбна, а што не. Я фэйсбук пакінуў "на так", каб было, раптам спатрэбіцца.

Reply

cykera4ka November 21 2011, 18:50:52 UTC
нешта занадта шмат рухаў - для кожнага яшчэ нешта выстаўляць. У мяне там не 100 сяброў... калі я пачну яшчэ для кожнага выстаўляць - месяц дакладна спатрэбіцца)

Reply


Leave a comment

Up