Originally posted by
k_atamanchik at
Рукі прэч ад беларускіх зуброў! «Унікальны экзэмпляр» зубра зь Белавескай пушчы выстаўлены на інтэрнэт-аўкцыён. Пачатковы кошт - 40 тысячаў эўра. Пераможца атрымае магчымасьць забіць зубра і вывезьці яго за мяжу.
На сайце «Паляваньне і рыбалка ў Беларусі» ДУ «ЦентрКурорт», якое належыць адміністрацыі прэзыдэнта, на аўкцыён выстаўлены зубар. Лёт пад нумарам 15 рэклямуецца як «ўнікальны экзэмпляр» зубра, «самец, які не прызначаны для свабоднай паляваньня, з рэзэрвовага генафонду».
Першапачатковы кошт зубра - 40 тысячаў эўра. Пераможца аўкцыёну атрымае магчымасьць забіць жывёлу з уласнай зброі на тэрыторыі Белавескай Пушчы, а таксама вывезьці «трафэй» за мяжу. У якасьці бонусу прапануецца права на прэпараваньне зубра.
Інтэрнэт-аўкцыён будзе доўжыцца да 2 сакавіка. Імгненна атрымаць жыцьцё зубра можна за 50 тысячаў эўра.
Арганізатары аўкцыёну адзначаюць, што праводзяць яго ў адпаведнасці з указам прэзідэнта.
Белавежскі зубр дагэтуль занесены ў Чырвоную кнігу.
Крыніца ------
Беларускія "зялёныя"! Вы дзе? Для вас рэальная справа! Гэта вам не піяр на катах рабіць. Тут рэальная абарона інтарэсаў не толькі каштоўных жывёлаў, але і аднаго з сымбаляў Беларусі.