Прымаю эстафету ад
niadbaj і апавядаю пра свае няўменьні. Паехалі:
1. Ня ўмею крыўдаваць і помсьціць. А часам варта было б.
2. Ня ўмею піць. У сэнсе, я п'ю, але добра было б рабіць гэта неяк інакш, каб не класціся другі Новы Год запар спаць першай.
3. Ня ўмею праграмаваць. Відаць, праз гэта ня ўмею піць)
4. Ня ўмею маляваць. Вось чым-чым, а гэтым я б хацела займацца ў жыцьці, але нешта божанька не даў мне добрыя ручкі. Гэтым жа фактам тлумачацца мае шуры-муры з адным мастаком.
5. Ня ўмею прымушаць сябе рабіць тое, чаго рабіць не хачу. Вось такая я капуста двухпаўшарная:)
Хацела б даведацца, чаго ня ўмеюць мае сябры
hlep_me,
sid_zen,
vrann,
piatrovich і
kirilllka. Чакаю!