вясновае

Apr 08, 2008 14:48

* * *
Дождж за акном
абгрызае нечыя косткі
пускае слінкі да зямлі
а пасля шчанюком
ліжа рукі
цягне за ланцуг
тыркаецца мордай у кратавіны
разганяе мінакоў
і яшчэ добрую гадзіну
гуляецца з уласным адлюстраваннем
і бурбалкамі ў лужынах
кінуўшы мяне самотна стаяць
ля дзвярэй пад'езда
з грымасай здзіўлення
і змоклай торбай у руцэ
Previous post Next post
Up