(no subject)

Jan 26, 2008 10:44

Дзіўныя рэчы адбываюцца са мной апошнім часам. Вось учора ўвечары вярталася дадому з гасьцей і пазнаёмілася ў метро з нейкім хлопчыкам, дакладней, гэта ён са мной пазнаёміўся. Мы былі ў аднолькавай кандыцыі, ён мне расказаў пра тое, дзе вучыцца, што ў яго ёсць мара, і спытаў, ці чытала я кнігу Р.Баха "пра чайку". Я дык чытала, акурат тыдні 2 таму, а вось ён не)) Мы праехалі адну станцыю да "Купалаўскай", аказалася, што ён малодшы за мяне гады на 4 і ў яго сёння народзіны (г.зн. учора), я падаравала яму свой нумар тэлефону. І ўсё. Але так дзіўна. Я падумала, што ў мяне няма мары, такой вялікай, да якой бы я імкнулася. Проста хілюся, куды мне ў нейкі момант заманецца, прычым неяк у процілеглыя бакі. Вось што я падумала.

P.S. Андрэй, я табе не здраджваю!

P.P.S. Віця, рак і бык!Салат!
Previous post Next post
Up