Двое сутак з маяго жыцця...

Aug 17, 2007 18:49

Лягаючы спаць ў аўторак я загарэўся думкай трошкі пакатацца спынам, праграма была Магілёў-ХЗ-...
Падумаў-зрабіў і таму раніца серады была ўжо ля Шабаноў, а менавіта на шашы на Магілёў. Спыняліся засранцы дрэна, таму прапіліўшы да скрыжавання з Гомляй і Бабруйскам нарэшце спыніўся хлопцук, які дакінуў мяне да Бярэзіно, хлопец апынуўся сьвядомы і на маю размову на беларускай адказаў таксама няблагой мовай. Так абмяркоўваючы менскія будоўлі мы даехалі да Бярэзіно. Там я паспрабаваў знайсьці краму, ў якой прадаецца малако, але ў першай не было, мне параілі зайсьці ў краму насупраць, я заходжу туды, а там толькі бырла, хлеб і цукар...Я пытаю: "Да бля, дзе малака набыць?" і мне раяць ісьці ў краму, з якой я толькі прыйшоў, ці ячшэ далей ёсць крама, заходжу туды, а там таксама тая ж хуйня, што і ў дзьвух папярэдніх, і на маё пытанне кажуць ісьці ў тыя крамв, з якіх я прыйшоў. Карацей у рэгіёнах напраг з малаком, а па тэлевізіі ўсё жніво збіраюць... Карацей пабадзяўшыся трошкі па гэтаму ГП я нарэшце знайшоў сабе малака, а яшчэ мне вельмі спадабалася мясцовая царква, што напалову пабудавана, такая прыгожая апынулася. Потым пайшоў купацца ў Бярэзіну, бо спякота была проста жах, якая. Я дарэчы вельмі люблю лес, таму пакупаўшыся я адразу рушыў далей, каб пад'есьці ў лесе, ну і яшчэ некалькі справаў зрабіць, падчас якіх быў трошкі пашкоджаны. Выйшаў на шашу і пайшоў далей. Наступным, хто спыніўся быў дзядзька, выгляду вясковага, на Гальфе з прычэпам. Размова з ім не вельмі атрымалася, бо ён апынуўся лукашыстам, і трошкі паспрачаўшыся з ім, я змоўк. Праехаўшы з ім яшчэ трошкі, я спыніў наступную машыну, дзе сядзеў хлопец, які слухаў нейкую калбасу, бо радыё не лавіла, а моўчкі сядзець не хацелася. Ён мне запомніўся тым, што піліў 140, а машына з-за развала хадзіла па дзьвух палосах, але даехаўшы да Дома Ўрада ў Магілёве, мае прыгоды і скончыліся. Зрабіўшы свае справы, я праз Дзіка вытэлефанаваў Макса з файнага ска гурта "Заточка" і мы дамовіліся пасёрбаць піваса. Пабадзяўшыся трошкі па гораду я выйшаў на так званы "Бродвэй", дзе набыўшы бутэлечку "Лідскага" сядзеў і слухаў жывую музыку, што гралі флейтыстка бубнач з нейкім Там-Тамам і гітарыст. Так як я заўсёды прыцягваю розных людзей, то да мяне падсела нейкая дзяўчына, якая аказалася былым панкам і трошкі паразмаўляўшы з ёй, я зразумеў, што Магілёў я люблю яшчэ больш, чым думаў.За што я люблю Магілёў, дык за яго магчымасьці...
Потым мне патэлефанаваў Макс і стала вядома, што прыйсьці ён не зможа. Тады праз яго я выйшоў на Саймана, які мне дапамог прапісацца ў такім месцы як Буйнічы, з вядомым усім Буйнічскім полем. І ўзяўшы на апошнія грошы Крыніцы Моцнай я паперся туды. Там мяне сустрэлі як свайго, і пабухаўшы з імі мы паціху дабраліся да хаты хлопца Жэні, які апынуўся вельмі раўнівым і безпамятным хлопцам. Зранку мы трошкі пад'елі і я выдвінуўся ў напрамку Менска, бо як стала вядома патрэбна набываць квіткі на фэст у Летуве, а пашпарт Зверя быў у мяне. Пра тое, як я вяртаўся расказваць не буду, бо не гэта галоўнае. Дабраўшыся да Менску я забег дадому, трошкі паж'еў і пайшоў да Дзіка. Там быў і Звер, і вытэлефанаваўшы кантору, якая прадае квіткі мы рушылі туды. У гэтай канторы апынулася працуюць вельмі прыгожыя і шчырыя дзяўчаты і адна жанчына, трошкі паразмаўляўшы з імі і ўвёўшы Дзіка ў колер, мы выйшлі і пачалося самае цікавае-мы набылі па піву, а як вырашылася потым-патрэбна і за сустрэчу, бо Сяргея мы не бачылі даволі даўно. Першы баттл разыйшоўся вельмі хутка, і як заўсёды бывае, яго было мала. Сустрэўшы ля Fcdonalds шмат знаёмых людзей, мы пайшлі ў краму, дзе быў набыты другі батл, дарэчы які кокнуў сваім локцем адзін не вельмі добры чалавек. Трошкі пасумаваўшы за флян было вырашана шукаць сваіх знаёмых ля фантана, і яны былі знойдзены. Гэта быў хлопец Габа і трамбаніст Федзя, дарэчы Габа нам потым свінню яшчэ падкіне...
Былі прыгавораны ўсе напоі, што трымалі ў сабе СЬПІРТ, і напісаўшы на адным з слупоў D.L.C. мы рушылі ў напрамку вакзалу. Па дарозе туды стала вядома, што Федзя нарадзіўся менавіта сёння і з'явіўся повад працягнуць алкамарафон... Па дарозе да вакзала было шмат чаго, але гэта хай лепей дададуць у каментах. На вакзале было набыта 2 Брэндзі, вельмі брыдкая дарэчы пойла. Наша кампанія не знаёшла іншага месца каб бухаць, як пляцовачка ля Катакомб. Там яшчэ засталося шмат нашых сьлядоў... Івось брэндзі скончылася, і мы павялі Габу дахаты, за што ён абяцаў нас там на гэту ноч прапісаць. Па дарозе Габа скандаваў ва ўсё сваё горла "БАТЭ Барісов", і самае цікавае не ён адзін. Так не знаёшоўшы прыгодаў на сваю сраку мы дайшлі да яго дома, дзе завёўшы яго да кватэры сталі чакаць, калі ён выйдзе і прапіша нас. Але прайшло 5, 10, 15 хвілін, а яго не было, і пазваніўшы ў званок мы даведаліся, што ён "добра дабраўся і ўжо сьпіць". Тады не доўга думаючы мы разклалі мой спальнік паміж паверхамі і ялглі спаць. А прачнуліся мы ад гуку адчынення ліфта і крокаў у наш бок. Адчыніўшы свае заспаныя вочы я пабачыў дзьвух супрацоўнікаў МУС, не ментоў, не мусароў і не каго небуць, а менавіта супрацоўнікаў МУС. Самае цікавае пачалося калі Дзік у іх прысутнасьці перавярнуўся на другі бок, забіўшы на іх. А потым адбылося тое, што зараз будзе яшчэ доўга ўзгадвацца менавіта мною, а можа і астатнімі: супрацоўнік піздалул Дзіку па назе і сказаў свой каронны выраз:"Што так і будзем лежаць". Пасля гэтага Дзікі трошку ачуняў. Далей была праверка дакументаў, і калі вызначылася, што мы не бамжы і не ХЗ яшчэ хто, нам сказалі, каб мы хутка звалілі адсюль. На вуліцы мы прапанавалі ім нас падвезьці да мятро, але пачуўшы адмоўны адказ мы пайшлі ў бок Кулька. Потым мы паціху дабраліся па сваіх дамах. Дзе, бля некаторым прыйшлося выслухаць шмат чаго добрага пра сябе і пра тое як камусьці заебала тое, што яе сын не начуе дома днямі, але гэта ўжо другая гісторыя.
P.S. Пры гэтых падзеях было пабіта шмат пустых бутэляк і перапета песня Ляпісаў "Харэ" неверагодная колькасць разоў, і не адна жывёла не была пашкоджана.
Previous post Next post
Up