Ажываем

Jan 08, 2017 02:16

Нешта нядаўна ў размовае ўзгадалася старое-добрае ЖЧ. Вырашыў залезьці, хоць стужку крыху пагартаць. Са зьдзіўленьня для сябе завіс на даволі цікавых тэмах. Пішуць ня шмат, але чытво проста неверагодна адрозьніваецца ад той хвалі, якая ліецца ў сац.сетачках, дзе за дзень можна гартануць сотні пастоў ФБ, а ўвечары не ўзгадаць ніводзін зь іх.

Карацей трэба напэўна вяртаць старыя даўнія з усімі атрыбутамі, бо нешта зусім апошнім часам без цікавых тэмаў, усё пустое... і не адчуваеш ані час, ані людзей, ані справаў. Нават зараз глядзіш пост якой 4-х гадовай даўніны і думаеш, опа, а нармальна ж тады падумваў над тым ці іньшым пытаньнем, ужо амаль як знак часу, рысачкая якая-ніякая. А кожны перыяд павінен быць нечым цікавым і адзначацца.

Previous post Next post
Up