Учора й сёньня

Jul 16, 2013 14:20


http://nn.by/?c=ar&i=112660 Хм. Жывем у цікавы час. Бунт ужо даўно стаў часткаю сыстэмы й выконвае адведзеную яму функцыю. Гамафобія, фашызм, экстрэмізм, - гучаць як словы-ворагі з ужо сёньняшніх дзярж.плякатаў.

Узгадваецца даволі старая песенка Макара: https://soundcloud.com/bgg64/track-3

Цікава часам паразмаўляць з рознымі антысыстэмшчыкамі, якія шчыра вераць у сваю барацьбу са злом, не зьвяртаючы ўвагі на рэчаіснасьць вакол сябе, бо няма ж часу, лінія фронта чакае. Але калі пачынаеш слухаць аб пагрозах для каго "нэанацызму", для каго "лібералізму" (гэта я зусім не аб прыхільніках улады ці апазыцыі), чамусьці адразу зьнікае жаданьне працягваць размову.

А ў нашую рэвалюцыю я веру. :) І ў вяртаньне традыцыйных каштоўнасьцяў ў Эўропе таксама.
Previous post Next post
Up