Мова

Mar 14, 2006 22:35

Маменьке патэлефанавала мая цётка і маменька як заўсёды пачала распавядаць ёй, што я заўсёды размаўляю па-беларуску і з
сябрамі, і дома ... Пры чым распавядае гэта з такім здзіўленнем. Быццам паразмаўляць няма пра што. Вось так дзіва, што
чалавек размаўляе па-беларуску! Яксьці яшчэ сядзелі мы з сябрам у кафэ і размаўлялі пра жыццё. І раптам дзяўчына з суседняга
стула задае, пытанне "Чаму ты па-беларуску размаўляеш. Можа ты настаўнік? Ці актор з тэлевізіі?". Пасля таго, як мяне
параўналі з настаўнікам я пачаў смяяцца, але потым зразумеў, што нічога смешнага тут няма. Нават сумна становіцца, калі
падумаеш, што беларуская мова ў беларусаў выклікае здзіўленнемаўлаў, як можна ёй карыстацца пастаянна.
Previous post Next post
Up