Музыка

Dec 05, 2006 18:16

На гэтых выходных набыў сольнік Ільі Черта "Уходящее детство" і "Акустыку 2". Для тых, хто не ведая, што такое "Акустыка": у Магілеве было ўжо 4 акустычных канцэрты, якія запісваліся, каб потым выдаць іх на плытках. Так вось на "Акустыке 2" былі Янка Маўзер, Віктар Дэо, Кіріл "Фан" Смышляеў(АШ)... Больш за ўсіх мяне торкнуў выступ Фана. Фан граў на баяне і гітары(па чарзе). Былі там і новыя яго песні і старыя. З новых можна ўзгадаць 2 сцебныя беларускамоўныя "Будзе фэст"(Шум кажа, што гэта песня павінна парваць "Вішню") і "Беларусь мая сінявокая".

"Вантробы нашыя ўжо хрумсцяць
Ты не ведаеш і я, дзе нам ежы узяць
Мы не п'яніцы ды не бамжы
Сінявокая мы твае сыны."
("Беларусь мая сінявокая")

То бок зараз у мяне две плыткі якія я слухаю. І не ведаю, што мне болей падабаецца.
А яшчэ хутчэй за ўсё ў пятніцу еду ў Віцебск на канцэрт "Глюкаў" і "СД".
Пакажам ім, што такое магілёскі рок!!!
Previous post Next post
Up