Рускі псеўданародны танец дзяўчатак з Оршы ўзарваў тыкток. Але вы не здагадаецеся, за што іх пачалі хэйціць!
Відэа выступу аршанскіх дзяўчатак набрала каля 2 мільёнаў праглядаў у тыктоку і больш за 100 тысяч лайкаў. Але ў каментарах адзначыліся сотні абураных аматараў расійскай культуры. Што ж іх так раззлавала?
Першае відэа, якое завірусілася, набрала ажно 1,3 мільёна праглядаў. Дзяўчаткі з узорнай цыркавой студыі «Арэна» літаральна «выплылі» на сцэну ў строях, стылізаваных пад рускія народныя. Музыка таксама гучала адпаведная. Сакрэт плаўных рухаў аршанак у тым, што пад доўгімі сукенкамі былі схаваныя
гіраскутары.