Aug 28, 2022 22:24
Тут адзін з салідных мужыкоў падбягае да бацькоў дзяцей:
- Извините, это ваши дети? Давайте подойдём к ним.
Яны разам пайшлі да катара.
- А вы ўсе размаўляеце па-беларуску? - запытаў мужчына па-беларуску.
- Так.
- І не баіцеся? Час жа ведаеце які.
- Ды не.
- Вы ж будзеце жыць у Беларусі, не з'язджаеце?
- Застаёмся.
- Ах вы дорогие мои! Подождите, я сейчас!
Мужчына ўзрушаны пабег да машыны. Па дарозе крыкнуў аднаму са сваіх сяброў.
- Слава, я один ящик с машины возьму!
Вяртаецца мужык са скрыняй, і расчулена гаворыць:
- Дзякуй вам! Бярыце для сябе і для дзяцей, выдатныя персікі! Можна я вашу сям'ю на катары па Беразіне пакатаю? Мае хлопцы прыглядзяць за вашымі рэчамі.
Mšf Naša Niva
gadje-rivgu,
viburnum,
vitryskan,
ryskan