Каб пачаць размаўляць на мове...

Jul 27, 2007 20:03

Больш за 2 месяца таму назад я вырашыў найсьці сяброў для таго, каб перайсьці на ўжыванне мовы ў паўсядзённасьці (глядзі запіс за 17.05.07).
Прайшло дастаткова часу каб паспрабаваць зрабіць першыя вынікі.
Зроблена: створана устойлівая суполка людзей якія збіраюцца кожны тыдзень каб паразмаўляць па-беларуску. Я пачаў больш-менш ужываць мову. Я не з тых кто мае сілу волі каб рабіць усё разам-адразу, таму мой пераход на мову адбываецца паступова. Не так хутка і шырока як я планаваў, аднака працэс ёсьць. Я без складанасьцяў магу размаўляць са сваімі расейскамоўнымі сябрамі і калегамі. Адбылося гэта не адразу. На мой погляд кожны сам вызначае сваю тактыка абвяшчэння сваему наваколю аб тым, што ён пачынае размаўляць па-беларуску. Нехта адразу заяўляе аб тым, што с сённяшняга дня ён беларускамоўны, аля я пайшоў іншым шляхам. Паступова я стаў ужываць у сваёй расейскай гаворке слоў на мове: прывітанні, падзякі, і інш. Потым спрабаваў размаўляць на мове. На пытанні адказваў, што толькі спрабую. Галоўнае ужываць любую магчымасьць паразмаўляць на мове не баючыся што вас спыняць ці пакрыўдзяць.
Незроблена: на маю думку час які мы аддаем заняткам мае вельмі нізкі КПД. Няма руху. За два месяца фармат заняткаў не мяняецца, кожны ўжывае свой абмежаваны слоўнікавы запас. Няма нейкай універасльнай сістэмы. Не хапае агрэсіўнасьці ў лепшам сэнсе гэтага слова. У нас няма сістэмы ацэнкі нашай дзейнасьці, няма мэты, няма жадання ўзяць на сабе які-небудзь абавязак па вывучэнню мовы. І галоўнае мы дастаткова робім нахіл на тое, што наша галоўнае мэта не паляпшэнне сваёй мовы, а пашырэнне меж ужывання мовы.
Абавязкова трэба зрабіць: трэба паставіць сабе мэты і тэрміны іх дасягнення каб была магчымасьць рабіць адзнакі сваёй дзейнасьці. Трэба шукаць беларускамоўныя рэсурсы, каб стварыць вакол сабе моўную сраду: праграммы радыё і ТВ, тэатр, кнігі, часопісы, газеты, імпрэзы, сустрэчы, суполкі, праграмнае забеспячэнне. Кожны з гэтых пунктаў трэба праработаць асабліва. Трэба аб'яднаць гэтыя звесткі, каб было магчыма адразу акружыць мовай чалавека які жадае яе вывучаць. Трэцяе, гэта трэба рабіць эксперыменты і спрабаваць шукаць новыя падыходы і схемы па выкладанню мовы: ролевыя гульні, тэмы, пісьмовыя ці вусныя заданні, хатнія заданні, асабістыя заданні. Трэба спрабаваць.
Наша мова з намі.
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!

Мова, Грамадская дзейнасьць

Previous post Next post
Up