![](http://pics.livejournal.com/chareuski/pic/000sk6gb/s640x480)
...Адна з таямнцаў нашае ідэнтычнасці - прага да падарожжаў. Ня маючы мора, беларусы імкнуліся зьведаць увесь сьвет. Максымлян Рыло адкрыў Бабілён, Ігнат Дамейка - нязнаны акраец Амэрыкі, а тысячы іншых нашых землякоў прайшлі дарогамі ўсх кантынэнтаў. Гэта мы сёньня, пасьля расейска-савецкага досьведу мысьлім катэгорыямі Захаду і Ўсходу, а ў папярэднія стагодзьдзі нашыя продкі летуценна, альбо багавейна пазіралі на Поўдзень. У Малдове, у адным з горных манастыроў, у Сахарне над магутным Днястром, я пачуў гісторыю пра манаха з Полацка, падарожніка багамольца Варсанафія.
Гэты выбітны падарожнік у сярэдзіне XV сатагодзьдзя здзейсніў сама меней два паломніцтвы ў Святую Зямлю - у 1456 годзе першае, а ў в 1461-1462 наступнае. Даты сваіх вандраваньняў і побыту ў далёкіх краях, ад Днястра да Ярдану, полацкі іераманах сам указаў нам у тэкстах сваіх экзатычных хаджэньняў Яго ўважаюць за стваральніка жанру падарожных нарысаў… Ці хто з вас чуў гісторыю пра манаха з Полацка, падарожніка багамольца Варсанафя? Гэты выбтны падарожнк у сярэдзне XV сатагоддзя здзейсніў сама меней два паломніцтвы ў Святую Зямлю - у 1456 годзе перашае, а ў в 1461-1462 наступнае. Першая кніжка пілігрыма Варсанафя мае поўны назоў “Ізваленіем Отца і посьпешеніем Сына и совершеніем Святого Духа, мілостію Божіей і пречістой Богоматері Хоженіе странніческое сміренного священного інока Варсанофія ко святому граду Іерусаліму».
Пакуль што ня выяўлена крыніцаў, што маглі бы праліць сьвятло на асобу гэтага чалавека, дэталі ягонае біяграфіі. Расейскія навукоўцы ХІХ стагодзьдзя з пэўнасьцю сцвярджалі, што ён родам з Беларусі, што ў мове ягоных тэкстаў ёсць прыкметы нашае мовы. Ведама таксама, што да 1475 г. Варсанафій быў ігуменам Бельчыцкага манастыра ў прамесці старажытнага Полацка, а пазьней, пасля сваіх падарожжаў, стаў ігуменам у адным з манастыроў Вялікага Ноўгарада.
Можа ягонае імя гэтак бы згублася ў пыльнай смузе тых малавядомых нам часоў, каб не лтаратурны талент Варсанафя, іераманаха з Бельчыцкага манастыра з-пад Полацка. Пра свае далёкя падарожжы ён красамоўна распавёў у двух свіах творах, што ўжо здавён, ад пачатку ХІХ стагоддзя, лічылся выбтным помнікам нашай паломнцкай лтаратуры.
Майму зьдзіўленьню быў зьдзіўлены знаёмы маладаўскі гісторык Георгіу Посцікэ, які зазначыў, што асоба Варсанафія ўжо здавён ёсць хрэстаматыйнаю для малдаўскай гістарыяграфіі, як красамоўнае сьведчаньне трываласьці духоўных кантактаў Малдовы і ўсходняе славяншчыны. Абудва свае падарожжы манах з Бельчыцаў апісаў у выбітных творах першага паломніцкага літаратурнага красмоўства. Яны былі здавён добра знанымі гісторыкам праваслаўнае царквы, літаратуры, філолагам. Першы твор Варасанафія цалкам называўся ў першым расейскім выданні ХІХ стагодзьдзя -- «Ізволеніем Отца і поспешеніем Сына і совершеніем Святого Духа, мілостию Божіей і пречістой Богоматері Хоженіе странніческое сміренного священного інока Варсонофія ко святому граду Іерусаліму». Наступны твор, другое хаджэнmне ўласнага назову ня мае, а пачынаецца словамі «Сотворіх другое путешествіе ко святому граду Іерусаліму по шесті лет пріхода моего на Русь». Першыя расейскія выдаўцы злучылі абодва творы пад адной вокладкай, даўшы агульную назву «Хожение священноинока Варсонофия ко Святому Граду Иерусалиму в 1456 и 1461-1462 гг.», падзяліўшы два тэксты ў самой кнізе ўмоўнымі назвамі “Першае хаджэнне” і “Другое хаджэнне”.
Кім быў славуты некалі пісьменнік Варсанофій? Пакуль што ня выяўлена крыніцаў, што маглі бы праліць святло на асобу гэтага чалавека, дэталі ягонае біяграфіі. Расейскія навукоўцы ХІХ стагоддзя з пэўнасцю сцвярджалі, што ён родам з Беларусі, што ў мове ягоных тэкстаў ёсць прыкметы нашае мовы. Ведама таксама, што да 1475 г. Варсанафій быў ігуменам Бельчыцкага манастыра ў прамесці старажытнага Полацка, а пазьней, пасля сваіх падарожжаў, стаў ігуменам у адным з манастыроў Вялікага Ноўгарада, ужо зьдзейсьніўшы, сама меней два паломніцтвы ў Ерусалім. Дасьледчыкі адзінадушна сьвяджаюць, што мове ягоных вядомых “Хаджэньняў”, апісаньняў падарожжаў па сьвятых мясьцінах, багата беларусізмаў, яны напісаныя жывой крывіцкай моваю XV стагодзьдзя.
Можа ягонае імя гэтак бы згублася ў пыльнай смузе тых малавядомых нам часоў, каб не лтаратурны талент Варсанафя, іераманаха з Бельчыцкага манастыра з-пад Полацка. Пра свае далёкя падарожжы ён красамоўна распавёў у двух свіах творах, што ўжо здавён, ад пачатку ХІХ стагоддзя, лічылся вялікім помнікам нашай паломнцкай лтаратуры .
Беларускае грамадства маладога Вялікага княства Літоўскага імпэтна ўспрымала новыя веды і найноўшыя моды. Літаратура, прысьвечаная ўбачаным іх аўтарамі розных краінаў, была надзвычай папулярнаю ў Беларусі. А “Хаджэньні” Варсанофія знаёмілі чытачоў з чароўным светам Поўдня. Полацкі манах наведаў Малдову, Сэрбію, Гэцыю, Палестыну, Сінай і Эгіпет - мясціны аб якіх на беларускіх землях тады ведалі мізер.
Зь ягоных працаў вынікае, што смама меней двойчы пілігрымам ён праехаў Малдову, спыняючыся ў тутэйшых манастырах і цэрквах, выдатна ведаў гэты край:“Пашол от богаспасаемого города Кіева в землю Волошскую, называемую Молдавской землей. Здесь река большая течет от Венгерскай земли, з гор высокіх, імя рекі этой Молдава . Впадает она в реку Серет под Романовым торгам. По імені этой рекі і называется земля Молдавской. И відел многіе города і весі в той земле. Нікто в земле Волошской не дерзает взять чужого, ні покрівдіць слабаго.” Як бы гэта сёньня не здавалася дзіўным, але гісторыя нашых народаў цесна сьплеценыя з сівых вякоў. У сярэднявеччы ў манастырах Малдовы манашаствавала нямала беларусаў. Нямала сюды прыязджала й нашых купцоў. Дойліды і іканапісцы, багамольцы й падарожнікі зь беларускіх земляў бывалі тут частымі гасцямі.
Наш зямляк Варсанофій гасьцяваў два разы ў малдаўскім монастыры Кэпрыяна, што быў заснаваны ў 1429 г. Ужо ў часы Варсанафія тут быў буйны цэнтар сярэднявечнае культуры, тут была рэзідэнцыя мітрапаліта і самая вялікая ў гэтым краі бібліятэка. Такім чынам полацкі манах Варсанафій стаў першым, хто апісаў усе святыні старажытнай Малдовы. “Оттуда пашел ко Белгороду-Днестровскому і із Белгорода пашел в Візантію, в Константінополь”. У тэкстах Варсанафія шмат увагі ўдзяляецца апісанню краявідаў Прычарнамор’я, асабістым уражанням ад плавання на караблі, разважанням аб палітычным палажэнні ў Візантыі і ўсхваленні прыгажосці ўбачаных палацаў ды храмаў. Ягоныя тэксты --- славянская “Тысяча і адна ноч” для праваслаўных вернікаў.
Больш вядомым стала другое падарожжа Варсанафія, што заняло больш як год. З 1461 па 1462 гады бельчыцкі іераманах здзейсніў шлях ад Полацка ў Канстантынопаль, далей праз выспы Крыт, Родас і Кіпар. На Кіпры ён падымаўся на гару, дзе Святая Алена паставіла крыж па дабрадзейным злодзю, хадзіў у манастыр да святога пакутніка Маманта, дзе перахоўвалі мошчы на крыжы, званым Стомофорам: “от его мощчей міро течёт”… Адтуль пайшоў у Даміету, у зямлю Сірыйскую. Стуль дабраўся морам да Егіпту, да мястэчка Дум’ят, адкуль па Ніле, ракою, дабраўся да Каіра. Пайшоў у Егіпет у дзень памяці святога апостола Андрэя Першазванага, у Філіпаў пост... Тамака ён прабыў 6 тыдняў, пасля чаго ізноў дабраўся да Ерусаліма. Варсанафій стаў першым, з вядомых нам сёння, еўрапейскім пілігрымам, што наведаў хрысціянскія сьвятыні Эгіпту. Наш зямляк падрабязна апісвае храмы і іх убраньне, норавы й звычаі тамтэйшага царкоўнага жыцця: “Кверху престол святой, в нем служат святую литургию ва усе суботы. С вечара же поюць стіхиры - похвалу вагнеопалимой купели. Всякий чаловек входіть в гэту сьвятую церковь, разув сапоги. Еслі же кто забудеть і войдеть в церкву неразутым, то на него накладывается епітімья - тры года босым ходіть.”
Другое хаджэнне захавалася ў адзіным сьпісе, што ўваходзіў у склад наўгародзкага рукапіснага зборніка першае паловы XVII ст.
Аповед Варасанофія пра сваё доўгае, небяспечнае і поўнае прыгодаў падарожжа доўгі час заставаўся галоўнай крыніцай ведаў у нашым сярэднявечным грамадзтве і ў нашых суседзяў пра тыя краі. Наш выдатны зямляк, першы са славянаў апісаў Егіпет, “златаструйны Ніл” і “лютага звера” кракадзіла, што ўвойдзе ў нашае пісьменства пад назваю каркадрала. Варсанафій з Полацку не баяўся, аднак кракадзілаў! Ён ідзе далей па Афрыцы. Там ён бачыць і апісвае сам Каір -- “стары Місюр”, фінікавыя пальмы. Напрыклад, пра фінікавыя пальмы ён піша гэтак:«віде же древеса, на ніх же растет мед дівній, і іных древес много віде, іх же імена, свем».
І дакладна ён быў першым, хто апісаў піраміды, якія, паволе хрысьціянскае тагачаснае традыцыі, ён называш жытніцамі Язэпа - “жітніцы Йосіфа Прекраснаго за рекою Нілом протіву стараво Місюря”… Варасанафій першым з нашых падарожнікаў, з усходнеславянскіх земляў, які пабываў на Сінаі. Шлях ад Каіра да Сіная ён апісваў гэтак:«І поідохом на гору Сінайскую. Бе бо мног карован собрався: десять тысящь велеблюдов и людей много; вдохом 15 дней, путшествуя от Егіпта до Сінайскія горы і до горы Хорівскія, велікія и высокія». І сёння адчуваецца ягонае трымценне, ягоная багавейнасць перад найвялікшымі сьвятынямі сьвету: "Узыходзіў на высокую гару Сінайскую. На ёй стаяў Майсей і бачыў Неапалімую купіну. Месяца лютага ў 1 дзень, на памяць святога пакутніка Трыфана сатварыў са слязьмі малітву Госпаду Богу, і прачыстае яго маці, і святому прароку багавідцу Майсею."
Варасанафій вельмі дакладна апісаў шатлікія святыні, помнікі і цікавосткі ў далёкіх і цяжкадаступных краях, што адутнічаюць у іншых еўрапейскіх пілігрымаў. Ён, у адрозненні ад некаторых іншых аўтараў, не ўгледзіў і не зацемі ніводнага факту прыгону і ўціску хрысціянаў з боку мусульманскіх уладаў. Яго пасюль зычліва прымаюць людзі іншых моваў, веравызнаньняў і расаў ад Малдовы да Егіпта. Ён ня меў, вартых пяра, перашкодаў падчас свайго складанага і небясьпечнага падарожжа. Расейскія дасьледчыкі раней прыпускалі, што такое стаўленьне можна вытлумачыць памкненнем султаната Мамлюкаў усталяваць добрыя стасункі з іншымі дзяржавамі перад пагрозаю заваёваў цюрак-сельджукаў. Маўляў, ня выключана, што Варасанафій мог быць афіцыйным прадстаўніком кіеўскага мітрапаліта, альбо вялікіх князёў, а не простым прыватным паломнікам. Але, у такім выпадку, яго бы і прымалі афіцыйныя асобы, мажнаўладцы розных краёў. Але пра гэта нам Варасанафій нічога не паведаміў… Выглядае, ён быў проста надзвычай мужным чалавекам, аскетам, моцным духам і целам, якога ў далёкі свет пагнала не марная цікаўнасць, а вялікая вера.
XV стагодзьдзе непазнавальна зьмяніла сьвет былое Бізантыі, сьвет усходняга хрысьціянства. Канстантынопаль, у 1453 годзе быў захоплены цюркамі-асманамі, якія стварылі тут новую магутную імэпэрыю, паміж Захадам і Ўсходам, абапал берагоў Азіі й Эўропы. І Малдова і Бальканы апынулася пад яе ўладаю. Усходняе хрысьціянства, здавалася, канчаткова мусіць зьнікнуць у хвалях гісторыі… Пагатоў, і залатаглавы Кіеў у 1482г. зноў быў разбураны крымскім ханам Менглі I Гірэем… Але сувязі ўнутры колішняга бізантыйскага свету, усярэдзіне колісь праваслаўных абшараў, захоўваліся праз вякі. Захавалася ў гісторыі і імя нашага земляка Варсанафія, іераманаха Бельчыцкага манастыра з-пад Полацка. Ягоныя творы, наноў адкрытыя М.С. Ціханрававым, у ХІХ стагоддзі, друкаваліся колькі разоў, апошні раз у Санкт-Пецярбурзе, у 1896 годзе. Аднак сёння пра яго ведаюць адзінкі. І саўзім ягонае імя пазабытае ў родным ягоным Полацку. Несправядліва. А так і ўяўляюцца назвы турыстычных бюро і геаграфічнага часопіса, вуліцаў і плошчаў, на якіх стаяць помнікі першаму беларускаму падарожніку. З кракадзілам, пад пальмаю.
Крыніцы:
Варсанофий. Поездка на Синай, с приобщением отрывков о Египте и Св. Земле, СПб., 1850
Гаранін С. Шляхамі даўніх вандраванняў. Гістарычна-тэарэтычны нарыс развіцця беларускай паломніцкай літаратуры ХII-ХVI ст. Мінск, 1999.
Книга хождений. Записки русских путешественников IX-XV вв. М., Советская Россия.1984.
Кніга жыцій і хаджэнняў. Уклад. А.А. Мельнікаў. Мн., 1994.
Крачковский И.Ю. Очерки по истории русской арабистики. // Крачковский И.Ю. Избранные сочинения. Т.V. М.-Л. 1958.
Н. С. Тихонравов. Хождение в святую землю инока Варсонофия в 1456 г. Оттиск из «Археолог, изв. и зам.», № 11, М., 1893.
«Хожение священноинока Варсонофия ко святому граду Иерусалиму в 1456 и 1461-1462 гг.». Под ред. С. О. Долтова. «Православный палестинский сборник», вып. 45, т. XV, вып. 3. М., 1896