...таварыства мёртвых паэтаў....

Oct 29, 2011 08:08


...74 гады таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году, у менскай турме НКУС былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты Беларусі - літаратары, дзяржаўныя дзеячы і навукоўцы. Падобнага не ведае гісторыя ніякае іншае эўрапейскае краіны. Памагатыя крамлёўскіх людажэраў расстралялі іх у гонар Дня камсамолу. Гэта адначасна былі 22 літаратары -- Алесь Дудар, Міхась Чарот, Платон Галавач, Міхась Зарэцкі, Янка Нёманскі, Валеры Маракоў, Юлій Таўбін, Анатоль Вольны, Васіль Каваль, Тодар Кляшторны, Масей Кульбак, Юрка Лявонны ды іншыя, наркамы асьветы і юстыцыі БССР Аляксандр Чарнушэвіч і Максім Ляўкоў, рэктар БДУ Ананій Дзьякаў, загадчык кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытута Якаў Сандамірскі, начальнік Вышэйшай школы Наркамата асьветы Вадзім Башкевіч ды інш.... На наступны дзень забілі прафесара Віцебскага ветэрынарнага інстытута Івана Троіцкага, пробашча касьцёла ў Чавусах Паўла Казюнаса, праваслаўнага сьвятара Аляксандра Раеўскага і яшчэ 32 чалавек. Толькі за тры восеньскія месяцы ў 1937-м органы забілі больш за 600 грамадзкіх, культурных, рэлігійных дзеячаў Беларусі, а ў перыяд са жніўня 1937 па сьнежань 1938 звыш 10 тысяч чалавек! Ніводзін пэрыяд эўрапейскай гісторыі не дараўнаецца з гэткімі стратамі інтэлектуальных элітаў. Менавіта ў той эпосе, калі на загад Масквы вынішчалася ў Беларусі ўсё вартае ўвагі, карані многіх нашых бедаў. Дзіва ня тое, у якім стане сёньня нашая нацыя, а дзіва наогул тое, што Беларусь жыве...

наша ідэнтычнасць, мінулае

Previous post Next post
Up