Nov 30, 2008 17:33
У тваёй адсутнасці я змагла знайсці толькі адзін маленькі плюс. Тры дні пасвяціла сваім дзяўчатам. Чацвер быў амаль традыцыйны, але я ўжо не так даставала Жэню з маімі глупымі загонамі... Было трошку ўсё не так. Не так як планавалі...
Мая малпачка Яначка таксама выбралася са сваёй Акадэміі са мной на каву. Тут ужо ўсё было так, як і павінна быць: тыя ж імёны, тыя ж тэмы і усё тыя ж слёзы ў слухаўку...
Суботу мне прысвяціла Ганька. Віно і страшна прыватныя размовы :) А потым узялі ды паехаць танчыць. Ноч, музыка, цудоўная кампанія. Карацей не дарма з'ездзілі))
А яшчэ так прыемна зразумець, што нават калі няма побач самага дарагога чалавечка, то ўсё роўна знойдзецца любімы брацік, які будзе за мяне хвалявацца!..))
А сёння адыходжу... Чытаю эканоміку і статыстыку. Чакаю цябе з далёкай глушы. Праўда наступны тыдзень будзе такі ж добры, як і мінулы?
бландзінкі