У менскай катэдры агучылі пасланне ад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча | Камунікат.org

Apr 13, 2020 21:56


Вялікодныя святы ў Менску адбыліся ва ўмовах масавай самаізаляцыі і доступе да анлайн-трансляцый з храмаў.У сталічным архікатэдральным касцёле было агучана пастарскае пасланне на Вялікдзень ад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча:
- Мы не спыніліся перад Божымі заклікамі, не абудзіліся перад абліччам сусветных войнаў і несправядлівасці, не паслухалі крык бедных і нашай цяжкахворай планеты. Няхай Ісус, пераможца злога духа, граху і смерці, падтрымлівае намаганні лекараў і службаў грамадскага парадку, каб мы маглі выйсці пераможцамі з гэтай складанай сітуацыі эпідэміі.Сёлетнія велікодныя святы прайшлі пры максімальнай увазе да захавання жыцця ў свеце і пры супольнай супрацы прадстаўнікоў усіх канфесіяў Менску. Беларускае Радыё Рацыя Болей...
Previous post Next post
Up