Jun 21, 2007 10:30
На панядзелак браў сабе адгул, каб дахаты з'ездзіць.
Падчас маёй адсутнасці хтосьці зайшоў у кабінет і спытаўся мяне. Дзяўчаты з кабінета ляпнулі , што я паехаў на вяселле. На СВАЁ вяселле!
І пачалося!
Прыязджаю я ў аўторак - з раніцы заходзяць да мяне з суседняга кабінета і пытаюць :"Ну што, цябе можна павіншаваць?" "Віншуйце, - кажу - толькі з чым?"
- Як, а ты што не ажаніўся?
У мяне невялікі шок. "Не - кажу, - а што, я павінен быў ажаніцца?"
"дзіўна..." - і сышлі. Праўда потым прыходзілі паглядзець на кальцо. Не давяраюць :)
Ледзь пазней заходзяць з іншага кабінета і таксама спрабуюць павіншаваць. Я аднеківаюся, аспрэчваю ўсе гэтыя плёткі. НЕ ДАПАМАГАЕ!
Перад абедам прыходзілі і ціхенька пыталіся ў дзяўчат, ці буду я прастаўляцца ўсім, ці толькі свайму кабінету?
Вечарам прыйшла мяне павіншаваць намеснік галоўнага бухгалтара, з раніцы пра мяне пытаўся галоўбух. У адміністрацыю не хадзіў. Можа ўжо і там ведаюць :)
Сёння даведаўся, што мне нават жадалі выпісаць матэрыяльную дапамогу ў сувязі з маім вяселлем!
А пачалося ўсё з простых нявінных жартачак :))))
Дрэнна толькі, што без падарункаў прыходзілі віншаваць :)
Адразу відаць - жаночы калектыў!
:)