За вакном восень, але так не хочацца забірацца ў цёплыя
швэдары, шалікі, пальчаткі і раскрываць парасон… І не трэба! Лета
вяртаецца назад. Moladz.org прадстаўляе яшчэ “цёплую” інтэрнэт-складанку
беларускамоўных песняў "Са смакам лета".
“Са смакам лета” - складанка, песні з якой абавязкова будуць гучаць з вокнаў беларусаў, - перакананы стваральнікі. - Такога яшчэ не было”.
Сапраўды,
такіх складанак яшчэ не было. “Са смакам лета” - гэта мікст усім
вядомых выканаўцаў AKUTE, МутнаеВока, Re1ikt, TLUSTA LUSTA разам з
толькі аперыўшыміся гуртамі.
І гэта яшчэ не ўсё! Бонус складанкі - адмыслова запісаны трэк “Мейсца пакуты” украінскага гурта “Фіолет”.
"Усе
песні, якія трапілі на інтэрнэт-дыск, - зусім новыя, “цёпленькія”. Яны
ўвесь час будуць зараджаць вас пазітывам і добрым настроем", -
заўважае Алесь Снег, адзін са стваральнікаў дыска.
“Цёпленькія” песні айчыннай музыкі раней прэзентаваліся ў суполцы
MOLADZ.ORGу кантакце на працягу вясны і лета. Самае строгае журы ў выглядзе
тысячаў наведвальнікаў суполкі абмяркоўвала, крытыкавала альбо хваліла
гэтыя песні. Лепшыя з кампазіцый трапілі ў інтэрнэт складанку.
Пампуй на http://moladz.org/mp3!