Прызначаныя шасцёра адказных за інтэрнэт

Jul 29, 2010 10:52




Гісторыя, якая абавязкова атрымае ўвасабленне ў сюжэце фантастычнага баевіка, - шасцёра праграмістаў з розных куткоў Зямлі атрымалі спецыяльныя коды для перазагрузкі інтэрнэту. Што гэта значыцца? Паводле рашэння спецыяльнай міжнароднай камісіі, група з шасці чалавек будуць валодаць магчымасцю перазагрузіць інтэрнэт у выпадку яго глабальнага збою.

Кожная з акалічнасцяў праекту як быццам бы спісаная з галівудскіх шаблонаў. Паведамляецца, што кожны член гэтай групы мае фрагмент ключа. Ключ выкананы ў форме мікрасхемы, схаванай у пластыкавую карту. У выпадку надзвычайных абставінаў, напрыклад, тэхналагічнай катастрофы або найбуйнейшай тэрарыстычнай атакі на тэлекамунікацыйныя аб'екты група з шасці праграмістаў зможа зноў запусціць глабальную сетку. Для гэтага ім трэба будзе сабрацца разам. Задача не надта простая, улічваючы, што ўсе яны знаходзяцца ў розных краінах.
http://www.moladz.org/node/3442
Previous post Next post
Up