Капітан зборнай Беларусі па футболе: Я лічу, што паводзіны заўзятараў былі няправільныя.

Oct 10, 2014 16:09

Капітан зборнай Беларусі па футболе, футбаліст расійскага клуба “Растоў” Цімафей Калачоў падзяліўся з Еўрарадыё сваім меркаваннем аб перфомансах заўзятараў падчас матча Беларусь - Украіна.

Цімафей Калачоў: Я лічу, што паводзіны заўзятараў былі няправільныя. Гэта былі не столькі заўзятары, колькі група людзей… Крычаць палітычныя лозунгі, я лічу, было няправільна. Што тычыцца нашых заўзятараў, то калі вы прыйшлі на футбол, то трэба ж сваю каманду гнаць наперад. А выкрыкванні ў адрас Расіі ― гэта сапраўды, я лічу, глупствы і няправільныя паводзіны.

Паводзіны заўзятараў часам наносяць шкоду ў прыватнасці клубам. Напрыклад, заўзятары ЦСКА нарабілі справаў і зараз клуб з-за гэтага атрымаў страты. Канешне, затрымліваць кагосьці таксама няправільна. Але калі людзі займаюцца не баленнем а выкрыкваюць палітычныя лозунгі… Напэўна, іх таксама затрымліваюць не проста так. Хоць у нас краіна таксама такая, што за ўсялякія правіннасці можна пацярпець. Гэта паказчык таго, што паводзіць сябе трэба асцярожна.


бсср, пенсионеры, спорт

Previous post Next post
Up