НАЗВА: Беларуская Рэспубліка. СТАЛІЦА: Радашковічы (бел. Гаага, а Менск--бел. Амстэрдам). ДЗЯРЖАЎНЫЯ СЫМБОЛІ: Бел-чырвона-белы Сьцяг, герб “Пагоня”. ДЗЯРЖАЎНЫ ГІМН: “Ваяцкі Марш”. ДЗЯРЖАЎНАЯ МОВА: Беларуская. ГРАШОВАЯ АДЗІНКА: Талер=10 пенязям=100 грошам=400 шэлягам ( 1 ₮ = US$ 12,58 [эўра тады ўжо зьнікне]).
[Талер отчего-то обозначен тугриком. Зато за один шэляг будут давать аж 0.03 цента!!]
НАСЕЛЬНІЦТВА: 12 мільёнаў. ПРОЦАНТ ГАРАДСКОГА Й ВЯСКОВАГА НАСЕЛЬНІЦТВА: 50% і 50%. АСНОЎНАЯ ІНДУСТРЫЯ: Беспадаткавае міжнароднае банкарства, транзітная аэра- і рэйка-партацыя, дыстанцыйны кампутарны сэрвіс, мэблярства, экатурызм, глыбокая перапрацоўка адпадкаў суседзяў. АСНОЎНАЯ СЕЛЬГАСПАДАРКА: Парніковая экзатычная садавіна, конегадоўля, фазанагадоўля, аленегадоўля, фарсаванае гадаваньне драўніны цьвёрдых пародаў. ЭКАНАМІЧНАЯ ПАЛІТЫКА: Рынкавая эканоміка, эксплёатацыя рэсурсаў усходняга суседа (некаторыя ноў-хаў “усходняй палітыкі” лукашызму). ЗЬНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА: Удзел у рэгіянальным блёку “Рэч Паспалітая Міжморскіх Народаў”-кааліцыі дзяржаваў цэнтральна-усходняй Эўропы.
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БЯСЬПЕКА: Люстрацыя прадугледжана толькі для супрацоўнікаў цяперашняга КГБ. Паэтапны дэмантаж КГБ, стварэньне сапраўды нацыянальнага воргану бясьпекі-Управы Крывіцкай Бясьпекі (або больш мілагучная і паэтычная назва). Замена кадраў, прысяга на вернасьць Беларускай Рэспубліцы (БР), беларускай мове і трыдыцыям. Парушыў прысягу -адказвай. Актыўная палітыка пошуку агентаў уплыву і непасрэдных агентаў для ажыцьцяўленьня інтарэсаў БР. Увага да этнічных беларусаў, вярбоўка, уплыў. Супраца з ЦРУ (з гэтымі-асьцярожна, бо страціўшыя кампэтэнтнасьць абібокі), БНД, МІ-5, з сьпецворганамі суседзяў а нават Расеі (тут--надзвычай акуратна, але мажліва). Спыненьне міграцыі замежнікаў, акрамя шлюбаў і буйных бізнэсмэнаў .
УСХОДНЯЯ ПАЛІТЫКА: Захаваньне і ўдасканеленьне накрэсьленых Лукашэнкам тэндэнцыяў манэўраваньня на расейскім эканамічным і палітычным полі, выкарыстоўваюч парадыгму “сыравіна за пацалункі”, але без абяцаньняў здачы суверэнітэту і пры сталым яго ўзмацненьні. Падтрымка аўтаноміі й далейшай незалежнасьці Калінінградскай акругі пад назвай “ Рэспубліка Калінавы Край”, “Балтыйская Русь”, або “Русанямеччына”, і ўтварэньне зь яго дзяржавы-кліента Беларусі (“братнія народы”, “агульныя карані”, “супольная будучыня”- перакуем расейскі шавіныстычны меч у беларускае рала).
ТРАНСПАРТНАЯ ПАЛІТЫКА: Лябіяваньне стварэньня, і пабудова экстэрэтар’яльнай чыгункавай лініі з Беларусі ўздоўж літоўска-калінінградскай мяжы. Лябіяваньне і пабудова экстэрэтарыяльнага порту на Балтыцы ў раёне выхаду да мора літоўска-калінінградскай мяжы.
Разьвіцьцё транспарту апаратаў лягчэй паветра--дырыжабляў, аэрастатаў, паветравых шароў. Будова сеткі элінгаў, аэрастат-вышак для пасажырскіх і грузавых маршрутаў.
ЭКАЛЯГІЧНАЯ ПАЛІТЫКА: Стымуляваньне конегадоўлі, ужытку конскай сілы, асабліва ў невялікіх гаспадарках, у каапэратывах земляробства (субсыдыі, зьмяншэньне падаткаў). Разьвіцьцё ў гарадах, асабліва малых, гужавога пасажырскага транспарту (рамізьнікі). Папулярызацыя коннага спорту, розных кшталтаў коннага адпачынку, пашырэньне кавалерыйскіх адзінак у Беларускім Войску--найперш цырыманіяльных і вучэбных. Перавод на камбінацыю "кавалерыя + мотарэсурс" шэрагу пагранічных адцінкаў і заставаў, асабліва на ўсходняй і заходняй мяжы.
ІНВЭСТЫЦЫЙНАЯ ПАЛІТЫКА: Будаўніцтва бронзавых, срэбраністых і залочаных помнікаў (вот таких) інвэстарам, што прыцягваюць капіталы на суму болей за 50 млн. эўра ў Інвэстарскім Сквэры пры Парку Бангалор, і ў Інвэстарскіх Алеях ля вакзалу ў Берасьці. ПРАВААХОЎНА-ВЫПРАЎНАЯ ПАЛІТЫКА: Прэзумпцыя невінаватасьці перад усім. Для даказаных злачынстваў супраць жыцьця, небясьпечных гвалтоўных злачынстваў, дзяржаўнай здрады, што выклікала ці магла выкліцаць страту жыцьця-уводзіцца КАРА СЬМЕРЦЮ, якую выконвае першая асоба ў выканаўчай галіне ўлады (Прэзідэнт, Пяршун, Найгаспадар, БелТата і г. д.). Аборты крыміналізуюцца пасьля пэўнага тэрміну, за самааборт--зьняволеньне, за абортмахерства на іншых асобах--высокі тэрмін, за рэцыдыў--КАРА СЬМЕРЦЮ. Для злачынстваў супраць уласнасьці ўводзіцца пакаральна-кампэнсаторны прынцып: злачынца мусіць выпраставаць прынесеную матэрыяльную шкоду, поруч са зьняволеньнем. Імпэт на кампэнсаваньне стымулюецца прымусовай працай у гарачых цахох БелМетКамбінату і падобных установаў, на Салігорскіх шахтах і буйных сьвінагадоўчых комплексах. Заробак накіроўваецца на кампэнсацыю. Вызвол адбываецца не раней за поўную кампэнсацыю. ГРАМАДСКАЯ ГІГІЕНА: Адкрыцьцё прыбіральняў за сымбалічную (або за адроб-вынесьці сьмецьце, працерці вокны) плату, і дзе таксама прадаюцца гіг- і сэкс-тавары. Адказнасьць уласьнікаў нерухомасьці за стан прылежных тэрыторыяў. Змаганьне супраць графітыстаў, турэмны зьнявол і прагрэсыўны штраф за шкоду. Інстытуцыялізацыя бадзяжных асобаў пасьля трох зарэгістраваных папярэджаньняў. Вываз прытомных у лягеры пры “хім. зонах”, прытулак для душахворых бадзягаў у мэнтальных прытулках і лякарнях. Забарона жабраваньня. Хранічныя алкаголікі і адзедзеўшыя самагнётчыкі на уліку ў паліцыі. Падвышэньне ролі, заробкаў, прэстыжу ваколічных супрацоўнікаў паліцыі. Праграма па дынамічных сувязях з насельніцтвам, складаньне карты "грамадскага неспакою" ваколіцы, якая мусіць быць даступная праз сеціва для ўсіх грамадзянаў, з паказаньнем фактаўзлачыннасьці й парушэньня парадку і, парушэньня рэгістрацыйнага рэжыму імігрантаў (здача жытла неналежным чынам). Недапушчэньне гонкі за паказьнікамі [Кто же автор этого гениального плана?](c) Наше ўсё Zянон Cтанiслававiч