Адкрытая дыскусія на тэму: “Тэатр і публічнасць у Беларусі”

Mar 30, 2011 10:51

 4 красавіка з 17.00 да 19.45
 у канферэнц-зале Інстытута імя Гётэ ў Мінску (вул.В.Харужай,25\3, 4-ты паверх)
адбудзіцца адкрытая дыскусія на тэму: “Тэатр і публічнасць у Беларусі”

...Ці разумеюць драматургі, рэжысёры, акцёры, крытыкі і гледачы наколькі вырашальнай з'яўляецца сувязь тэатра з публічнасцю?

У якасці прыкладаў уздзеяння тэатра на чалавека і ўплыву спектакляў на грамадства можна назваць легендарную з'яву савецкага тэатра 60-х мінулага стагоддзя - “Тэатр на Таганцы” Юрыя Любімава. Калі казаць пра беларускі кантэкст - гэта асобныя спектаклі Валерыя Раеўскага, Барыса Луцэнкі, Валерыя Мазынскага. 
Аднак складаецца ўражанне, што сёння, нягледзячы на досвед папярэднікаў, беларускі тэатр пазбягае публічнасці як прасторы і спосабу працы з сучаснасцю.

Удзельнікі дыскуссіі: Яўген Карняг, Рымма Ушкевіч, Лізавета Міхальчук, Таццяна Арцімовіч, Андрэй Саўчанка, Ірына Саламаціна, Аляксей Стрэльнікаў, Алена Мальчэўская, Мікалай Рудкоўскі, Дзімітры Багаслаўскі, Віталь Краўчанка, Ірына Герасімовіч, Мікіта Валадзько і іншыя.

Запрашаем усіх зацікаўленых!

падрабязней ЧЫТАЦЬ ТУТ

анонс

Previous post Next post
Up