Які плён маўклівых апладысмэнтаў? - Радыё Свабода © 2011

Jul 07, 2011 22:06

І гэта безумоўна посьпех арганізатараў, яны здолелі памяняць сэнсы, ператварыць укарэнены ў культуры знак ухвалы - воплескі - у знак пратэсту, ператварыць ня толькі ў сьвядомасьці сваіх прыхільнікаў, але і ў сьвядомасьці праціўнікаў, тых, хто ладзіць іх перасьлед. Апошнія так і не зразумелі, якую гучную поўху рэжыму нанесьлі яны - менавіта яны - забаронай апладысмэнтаў. Ня ведаю, ці мелі арганізатары акцыі гэта як «плян Б», але ў любым выпадку яны здолелі выкарыстаць сваіх ганіцеляў у якасьці інструмэнту, прылады, пры дапамозе якой пасланьне ўсё ж дасягнула адрасата.
Які плён маўклівых апладысмэнтаў? - Радыё Свабода © 2011
Previous post Next post
Up