Беларуская Вясёлка 2010: уражаньні, думкі, пажаданьні :)

Jun 28, 2010 08:17







Гэтыя дзьва з паловай тыдня пранесліся для мяне як адно імгненне, і ў той жа час уключылі ў сябе гэтулькі перажыванняў, адчуванняў, думак і адкрыццяў, што іх асэнсаванне зойме ў мяне яшчэ не адзін месяц :) Я чакаў Вясёлку з надзеяй і радасным прадчуваннем, удзельнічаў у нараджэнні яе выявы і бачыў увасабленне яго ў рэальнасць, і магу зараз з поўнай упэўненасцю сказаць - на Беларусі зараз запалілася свая Вясёлка, і з кожным годам яе пералівы і зьзянне будзе станавіцца ўсё ярчэй і насычаней! ;))

Гэта Вясёлка назаўжды запомнілася мне як "сцяжынка для хадні ў цемры", як начная дарога ў "іншую рэальнасць", асветленая ліхтарыкамі светлячкоў, як спёка лета і якія раскрыліся нябесныя прорвы :), як начны паў-ваў для камароў, як слізкі масток для акрабатаў, ды і проста як ДОМ, дзе добра і спакойна, куды жадаецца вяртацца, дзе заўсёды чакаюць радасныя твары і цёплыя абдымкі! ;)

Дзякую вас усіх, брацішкі й сястрычкі, за той цуд, што атрымалася стварыць усім разам! Гэты Дух, што адчуваўся на паляне і ў лагеры, і ў кожным з нас - дух павагі, каханні, прыняцці, дарэнні. Я паспрабую захаваць яго ў сваёй душы і несці далей па жыцці, напаўняючы кожны дзень разуменнем таго, наколькі важна быць адкрытым і шчырым, прымаючы жыццё і падзяляючыся з ёю радасцю быцця. Да хуткай сустрэчы ДОМА, мае сонейкі!!! :)))

rainbow family, Семья Радуги, Радуга, сям'я вясёлкі, Сустрэчы Плямён Вясёлкі, Вясёлка, Сям'я Вясёлкі, rainbow people, Беларусь, вясёлка, rainbow gathering, Встреча Племён Радуги, встреча племён радуги, belarus, веселка, беларусь, rainbow, семья радуги

Previous post Next post
Up