Зварот Мілінкевіча з нагоды Чарнобыльскага шляха-2008

Apr 13, 2008 04:01

Атам заўсёды небяспечны для здароўя чалавека і навакольнага асяроддзя асабліва ў недэмакратычных дзяржавах, дзе няма празрыстасці і доступу да праўдзівай інфармацыі.

Рашэнне пра будаўніцтва АЭС ў Беларусі без абнародаванай навуковай экспертызы і без грамадскай дыскусіі нясе пагрозу для беларусаў і для нашых суседзяў. Заклікаю ўсіх суграмадзянаў выйсці ў гэты дзень на Чарнобыльскі Шлях, каб сказаць:

НЕ адмене сацыяльных гарантыяў пацярпелым ад катастрофы на ЧАЭС!

НЕ будаўніцтву АЭС!

НЕ закрытасці інфармацыі пра ўплыў радыяцыі на чалавека і прыроду!

НЕ сельгасвытворчасці на забруджаных землях!

Цалкам з тэкстам можна азнаёміцца: http://by.milinkevich.org/news/data/ic_77/3056/
Previous post Next post
Up