“Чарнобыльскі шлях” будзе ахоўваць дружына

Apr 12, 2008 17:13

Засталіся два тыдні да “Чарнобыльскага шляху-2008”. Арганізатары падалі заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне шэсьця ад пляцоўкі ля Акадэміі навук да плошчы Незалежнасьці, якое плянуецца пачаць а 14-й гадзіне.

Адзін з заяўнікаў акцыі Ігар Рынкевіч сказаў:

“Заяўнікі нясуць адказнасьць за грамадзкі парадак. Тое, што адбывалася 25 сакавіка паказала, што больш грамадзкі парадак парушаюць уласна тыя, хто павінен яго захоўваць - людзі ў чорнай вопратцы, якія не прадстаўляюцца, ламаюць рэбры, б’юць людзей, перавышаюць свае службовыя паўнамоцтвы. Таму мы абыдземся без уладаў і будзем падтрымліваць грамадзкі парадак уласнымі сіламі. Мы - цывілізаваныя людзі. Няхай улады не клапоцяцца, не перашкаджаюць і не займаюцца дробнымі і брутальнымі правакацыямі”.

http://svaboda.org/content/Article/1106497.html

Як, на вашу думку, будуць разьвівацца падзеі 26 красавіка? Ці будзе акцыя масавай, як адрэагуюць улады?
Previous post Next post
Up